26 красавiка 2024, Пятніца, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уткін пра Ціманоўскую: Я такі кейс нават у афрыканскіх краінах у часы людаедства не памятаю

10
Уткін пра Ціманоўскую: Я такі кейс нават у афрыканскіх краінах у часы людаедства не памятаю
ВАСІЛЬ УТКІН
ФОТА: AFISHA.RU

Чалавек не зрабіў нічога дрэннага і апынуўся ворагам дзяржавы.

Расейскі спартыўны журналіст Васіль Уткін падзяліўся меркаваннем пра кейс Крысціны Ціманоўскай, паведамляе «Трибуна».

«Здавалася б, гэта абсалютна лакальная гісторыя. І тут высветлілася, што гэта простае жаданне чалавека займацца сваёй любімай справай... Як гэта можа прывесці да нацыянальнага скандалу?! Як да гэтага наогул можна давесці?! Як з гэтай нагоды можна пачаць пагражаць дзяўчыне?! Запалохваць яе і нейкімі самымі страшнымі чарцямі палохаць. Я вось гэтага зусім не магу зразумець.

Вось абсалютна нічога чалавек не зрабіў кепскага і апынуўся ворагам дзяржавы. Там, вядома, беднай Ціманоўскай з прозвішчам крыху не пашанцавала - даслоўна адна літара і ўжо практычна лічы расстрэл, але тым не менш... Нейкі абсалютна неймавернай кейс. Я такога нават у афрыканскіх краінах яшчэ ў часы людаедства не вельмі памятаю», - сказаў Уткін у эфіры свайго YouYube-канала.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках