13 траўня 2024, панядзелак, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт з людзьмі рухнуў у глухой тайзе пад Іркуцкам

7
Самалёт з людзьмі рухнуў у глухой тайзе пад Іркуцкам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Расейскі лайнер пацярпеў катастрофу, упаўшы з нізкай вышыні.

У Іркуцкай вобласці адбылася катастрофа расейскага самалёта L-410. На борце лайнера знаходзіліся 14 чалавек і два чальцы экіпажа, паведамляе «Росбалт».

Папярэдне паведамляецца, што 4 чалавекі выбраліся з самалёта. З не пацверджаных пакуль звестак, 11 чалавек былі заціснутыя ў салоне, адзін чалавек - у крытычным стане.

Тэлеграм-канал Baza паведамляе, што пра падзенне самалёта паведаміла пасажырка - яна патэлефанавала ў 112, але пазней сувязь з ёй абарвалася.

Паводле звестак «Інтэрфакса», лайнер пацярпеў катастрофу, упаўшы з нізкай вышыні, пры гэтым пажару ў самалёце пазбеглі. Самалёт накіроўваўся маршрутам Іркуцк-Казачынскае. Агенцтва цытуе прадстаўніка авіякампаніі «СіЛА», які паведаміў, што L-410 упаў каля райцэнтра Казачынск у Іркуцкай вобласці падчас паўторнага заходу на пасадку. З ягоных звестак, у раёне Казачынска назіраўся туман.

Паводле звестак ТАСС, прычынай катастрофы маглі быць памылка экіпажа ва ўмовах туману і адмова рухавіка.

На месца надзвычайнага здарэння прыбылі ратавальнікі. Паводле папярэдніх звестак СК Расеі, усе пасажыры самалёта жывыя, адзін у цяжкім стане.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках