13 траўня 2024, панядзелак, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркаванне: Лукашэнку чакае турма

32
Меркаванне: Лукашэнку чакае турма

Усур'ёз і надоўга.

Telegram-канал «Мінская Сямібаяршчына» падзяліўся меркаваннем пра будучыню Лукашэнкі:

- Галоўнае, з чаго зыходзяць без выключэння ўсе: і Байдэн і Макрон, ды і Мэркель, ды і Пуцін з Лукашэнкам таксама не іншага меркавання - хто кантралюе тую ці іншую тэрыторыю, з тым і вядуць размову. Цяпер не пра Афганістан, а пра Беларусь. Адказ для ўсіх спадароў, здавалася б, відавочны. Адзіны кантралёр тут - Лукашэнка. Але не, памылачка, аднак. Усё гэта ягоныя пустыя «панты». Даверу народа ні на грош - гэта раз. Залатога запасу наогул нуль, адны пазыкі - гэта два. Ды і папросту надакучыў ён усім ад малога да вялікага, прычым ва ўсіх краінах і кантынентах - гэта тры.

Ягоны лёс даўно і адназначна наканаваны. Рэшту дзён пасля міжнароднага трыбунала Лукашэнка і сямейства з прыдворнай камарылляй будуць бавіць дзесьці ў расейскім Туруханскім краі. Праўда, датуль, пакуль Пуцін пры ўладзе. А што ж затым? Потым турма. Усур'ёз і надоўга. Мабыць, пажыццёва. Такія справы.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках