26 красавiка 2024, Пятніца, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Рэжым Лукашэнкі незаможны і ў вайсковым сэнсе

16
Экспэрт: Рэжым Лукашэнкі незаможны і ў вайсковым сэнсе
ПАВЕЛ ФЕЛЬГЕНГАЎЭР

Дыктатар цяпер адкрыта слабы.

Паколькі вучэнні «Захад» традыцыйна праводзяцца супольна з Беларуссю, то бывала раней, што Пуцін разам з Лукашэнка супольна закрывалі вучэнні на адным палігоне, але не гэтым разам, піша аглядальнік «Новай газеты», вайсковы экспэрт Павел Фельгенгаўэр.

Лукашэнка разам з намеснікам міністра абароны генералам Юнус-Бекам Яўкуравым назіраў за супольным паказальным вучэбным боем беларускіх і расейскіх вайскоўцаў на палігоне «Абуз-Лясноўскі», недалёка ад Баранавічаў у заходняй Беларусі ў тысячы з лішнім кіламетраў ад Муліна.

Рэжым Лукашэнкі заўсёды абапіраўся на МУС і КДБ, а войска і вайсковыя выдаткі паслядоўна скарачаў.

Прызыўное беларускае войска мірнага часу вельмі маленькае: 16 500 чалавек, усяго дзве паўнавартасныя механізаваныя брыгады і яшчэ дзве скарочаныя (кадраваныя). У складзе сіл спецаперацый 6000 чалавек і тры брыгады: дэсантная, дэсантна-штурмавая і спецназ.

Абарона Беларусі будуецца на мабілізацыйным-міліцэйскім прынцыпе: маленькае прызыўное войска мірнага часу павінны ўзмацніць больш за 300 000 падрыхтаваных рэзервістаў, з іх 120 000 - апалчэнцы тэрытарыяльнай абароны. Так танней выходзіць.

Але цяпер праводзіць колькі-небудзь істотную мабілізацыю Лукашэнку небяспечна - гэта азначае раздаваць зброю народу, дзе, прынамсі, палова ненавідзіць дыктатара.

Рэжым Лукашэнкі цяпер адкрыта слабы, незаможны фінансава, эканамічна, палітычна, у вайсковым сэнсе і ўсё менш сур'ёзна каму-небудзь цікавы.

Беларусь атрымала ў спадчыну савецкую мабілізацыйную сістэму разам з узбраеннямі і з убудаванымі слабасцямі.

А ў РФ за больш чым 10 гадоў рэформаў створана зусім іншае рэгулярнае войска - самае вялікае ў Еўропе - здольнае хутка пачынаць і ваяваць у канфліктах усякага ўзроўню практычна без рэзервістаў. У войску больш за 130 загадзя сфармаваных і баяздольных тактычных батальённыя груп.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках