26 красавiка 2024, Пятніца, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальная каманда Беларусі апусцілася на 90-е месца ў рэйтынгу ФІФА

6
Нацыянальная каманда Беларусі апусцілася на 90-е месца ў рэйтынгу ФІФА

Першае месца займае Бэльгія.

Нацыянальная каманда Беларусі пагоршыла сваю пазіцыю ў рэйтынгу ФІФА.

Беларусы апусціліся з 89-га на 90-е месца. У верасні Беларусь саступіла Чэхіі (0:1), саступіла Уэльсу (2:3) і Бэльгіі (0:1) у кваліфікацыі ЧС-2022, паведамляе «Трибуна».

Першае месца па-ранейшаму займае Бэльгія, другое - Бразілія. Трэцяй у рэйтынгу стала Англія, якая апярэдзіла Францыю. Таксама месцы ў дзясятцы займаюць Італія (5-е), Аргентына (6-е), Партугалія (7-е), Гішпанія (8-е), Мексіка (9-е) і Данія (10-е).

Нацыянальная каманда Польшчы размясцілася на 24-м месцы, Украіна - на 27-м, Чэхія - на 31-м, Расея - на 37-м, Казахстан - на 120-м. Побач з Беларуссю ў рэйтынгу знаходзяцца: Гаіці (87), Габон (88), Арменія (89), Бахрэйн (91), Конга (92) і Іарданія (93).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках