27 красавiка 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС і МУС РФ даручылі вярнуць на радзіму паўмільёна расейцаў-эмігрантаў

30
МЗС і МУС РФ даручылі вярнуць на радзіму паўмільёна расейцаў-эмігрантаў

Расея - у першай тройцы сусветнага рэйтынгу эмігрантаў.

Урад Расеі плануе да 2030 года вярнуць у Расею не менш за 500 тысячаў суайчыньнікаў-эмігрантаў. Гэта вынікае з пастановы аб унясенні паправак у дзяржаўную праграму «Забеспячэнне грамадскага парадку і супрацьдзеянне злачыннасці», вытрымкі з якога публікуе ў чацвер, 16 верасня, выданне Finanz.ru. Перасяленне, згодна з дакументам, неабходна арганізаваць «шляхам выдавання перасяленцам дзяржаўных гарантый за кошт сродкаў федэральнага бюджэту».

Арганізацыяй вяртання эмігрантаў на радзіму зоймуцца часовыя выязныя групы МЗС і міністэрства ўнутраных спраў РФ. Іх супрацоўнікі будуць выязджаць за мяжу і асабіста пераконваць расейцаў вярнуцца ў РФ. Для гэтага плануецца інфармаваць расейцаў-эмігрантаў аб Дзяржаўнай праграме па аказанні садзейнічання добраахвотнаму перасяленню ў Расею суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, паведамляе DW.

Расея - у першай тройцы сусветнага рэйтынгу эмігрантаў

Паводле звестак ААН, з 1990 да 2019 года з Расеі на пастаяннае месца жыхарства за мяжу выехалі амаль 2,5 млн чалавек. Найбольш папулярныя краіны для міграцыі - Нямеччына, ЗША, Ізраіль, Гішпанія, Японія, Францыя, Балгарыя, Аўстрыя, Польшча і Фінляндыя. У сваю чаргу Сусветны банк у 2017 годзе ацаніў колькасць грамадзян Расеі, якія пражываюць па-за межамі краіны, у 10,6 млн чалавек. Па колькасці эмігрантаў РФ знаходзіцца на трэцім месцы ў сусветным рэйтынгу за 2017 год.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках