26 красавiка 2024, Пятніца, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цукру ў Беларусі засталося на тры дні?

37
Цукру ў Беларусі засталося на тры дні?

Жыхары гарадоў расказалі пра сітуацыю ў крамах.

Чытачы «Нашай Нівы» з розных гарадоў Беларусі канстатуюць адсутнасць цукру ў розных крамах.

«Капыль. Цукар ёсць толькі ў адной краме, прадаўцы кажуць, што новы завоз будзе не расфасаваны, адразу ў мяшках па 50 кілаграм, і даражэй».

«Смілавічы, Чэрвеньскі раён, няма цукру»

«Райцэнтр Магілёўскай вобласці. У крамах «Капеечка», «Дабраном», «Еўраопт», «Выспа чысціні» знік цукар. Кажуць, прыйдзе даражэйшы».

«Плешчаніцы. Учора не знайшлі цукру ў некалькіх крамах, у адной далёкай, на ўскраіне, забралі апошні мяшок».

«Смалявічы. У «Еўраопце» тры дні няма цукру».

«У шмат якіх «Еўраоптах» скончыўся цукар, патэлефанаваў на гарачую лінію - кажуць аб праблемах у пастаўшчыкоў».

Чытачы паведамляюць, што з чутак, новая партыя цукру ўжо будзе каштаваць не 1,68 рубля за кілаграм, а 2,2 рубля.

Што адбываецца?

Як атрымалася даведацца, у гэтым годзе чакаецца антырэкорд у зборы цукровых буракоў, пра гэта сігналізуюць спецыялісты, блізкія да Міністэрства сельскай гаспадаркі.

«У гэтым годзе вельмі нізкая ўраджайнасць цукровых буракоў, яны пагарэлі на палях. Збор адбываецца ў верасні, колькі дакладна сабралі, стане зразумела ў кастрычніку, але з палёў кажуць, што зусім жах. Адназначна варта чакаць росту кошту цукру і гэтак далей, па ланцужку», - патлумачыў знаёмы з сітуацыяй спецыяліст.

З нашай інфармацыі, у сувязі з песімістычным чаканнямі на рынку, пастаўшчыкі адмыслова зацягваюць пастаўкі: ведаюць, што «заўтра», калі МАРГ вымушаны будзе падняць цэны цукру (рэгулююцца дзяржавай), старыя запасы можна будзе прадаць даражэй.

А падвышэнне максімальнай адпускной цаны сапраўды чакаецца, інакш зазнаюуць страты дзяржаўныя цукровыя заводы.

«Цяпер цукар у Менску прадаецца па 1,72 рубля. Калі разважаць з пазіцыі пастаўшчыка, то ведаючы, што наступныя закупкі будуць даражэйшыя, стане відавочна, што магчымы прыбытак за верасень прыбыткам не будзе. Бо на закупку новых партый давядзецца накіраваць вялікія сумы грошай. А вось калі пачакаць, то ты і ранейшыя партыі прадасі даражэй, чым планаваў, і нічога не страціш. Таму і затрымліваюць пастаўкі, і нават, маючы прадукцыю, чакаюць што будзе далей», - патлумачыў «Нашай Ніве» прадстаўнік рытэйла.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках