У ЗША стварылі унікальную вакцыну супраць COVID-19
- 17.09.2021, 12:02
- 5,592
Трэба проста глыбока ўдыхнуць.
Ва Універсітэце Х'юстана (ЗША) заявілі аб стварэнні новай вакцыны, якая дае ўстойлівы імунітэт супраць ўдыхальных вірусаў, у тым ліку і COVID-19. Яна умацоўвае імунітэт слізістай абалонкі носа, якая з'яўляецца першым бар'ерам на шляху да лёгкіх.
Як паведамляе Medicalxpress, над стварэннем інтраназальнай (г.зн. такой, якую капаюць або пырскаюць ў нос) вакцыны працаваў прафесар хімічнай і біямалекулярнай інжынерыі Універсітэта Х'юстана Навін Варадараджан.
"Вакцынацыя слізістых абалонак можа стымуляваць як сістэмны імунітэт, так і імунітэт слізістых абалонак і мае тую перавагу, што з'яўляецца неінвазіўнай (без ін'екцый і аперацый - Рэд.) працэдурай, якая пасуе для імунізацыі вялікіх груп насельніцтва", - кажа Варадараджан.
Даследаванні прафесар праводзіў супольна з экспэртам у дастаўцы наначасціц каледжа Універсітэце Х'юстана Сіньлі Лю.
"Вакцынацыі слізістых абалонак перашкаджае адсутнасць эфектыўнай дастаўкі антыгена і неабходнасць у адпаведным імунастымулятары, якія могуць забяспечыць ўстойлівы імунны адказ без таксічнасці", - тлумачыць прафесар. Паводле ягоных слоў, камандзе Лю атрымалася развязаць гэтыя праблемы.
Абодва даследчыкі сцвярджаюць, што вакцына бяспечная. У межах сямі дзён яна дае поўны імунітэт супраць SARS-CoV-2. Яны спадзяюцца, што ўведзеная ў форме кропель або спрэю вакцына будзе прапарцыйна размеркаваная па ўсім свеце.
Абодва навукоўцы занепакоеныя тым, што краіны першага свету сваіх грамадзян ужо вакцынавалі, а мільярды людзей у такіх краінах, як Індыя, Паўднёвая Афрыка і Бразілія застаюцца безабароннымі перад успышкамі COVID-19. Вірус, між тым, эвалюцыянуе і гэта зніжае эфектыўнасць усіх вакцын.
Са слоў Варадараджана, новая вакцына ўжо ў стадыі вытворчасці. Да канца года яе плануюць прадставіць службе кантролю за якасцю ЗША (FDA).