10 траўня 2024, Пятніца, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Польшчы: Лукашэнка вывез не менш за 10 000 мігрантаў для гібрыднай атакі

10
Прэм'ер Польшчы: Лукашэнка вывез не менш за 10 000 мігрантаў для гібрыднай атакі
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ
ФОТА: PAP/DAREK DELMANOWICZ

Рэжым Лукашэнкі ўвозіць у Беларусь мігрантаў з Ірака і Сірыі.

Беларусь вывезла з Блізкага ўсходу не менш за 10 000 мігрантаў для гібрыднай атакі на еўрапейскія краіны. Такую заяву сёння зрабіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Пра гэта паведамляе Gazeta Prawna.

З яго слоў, услед за невялікімі групамі нелегалаў Беларусь можа накіраваць тысячы мігрантаў у Літву і Польшчу.

«На сёння, паводле нашых звестак, у Беларусі амаль 10 тысяч, а можа быць і больш, але мы ведаем пра гэту колькасці людзей, вывезеных з Блізкага Усходу. У асноўным з Ірака, але таксама і з Сірыі, каб ажыццявіць гэтую гібрыдную атаку, гэтую правакацыю рэжыму (Аляксандра, - рэд.) Лукашэнкі, натхнёную Менскам і Масквой», - заявіў Маравецкі.

Ён таксама звярнуў увагу на барацьбу з беларускай прапагандай. З ягоных слоў, важна не дапусціць эфектыўнасці палітыкі Лукашэнкі.

Нагадаем, раней канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель абвінаваціла рэжым Лукашэнкі ў «гібрыдных атаках» з дапамогай плыні нелегальных мігрантаў для ціску на Літву і Польшчу.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках