20 кастрычнiка 2021, Серада, 15:59
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Хронікі пікіравання таракана

5
Хронікі пікіравання таракана

Як Лукашэнка трапіў у палітычны тупік.

Распад сістэмы Лукашэнкі можна падзяліць на шэраг перыядаў, піша тэлеграм-канал «Гані быкоў».

Ужо ў 2009-м годзе грымнуў першы званочак, калі беларускі рубель за першыя два месяцы ўпаў на 30%. Таксама ў 2000-я пачаліся тыя самыя «нафтагазавыя» войны з Пуціным, якія прадаўжаюцца да гэтага часу.

Расплата за «сацыяльна-арыентаваную дзяржаву» наступіла рэзка і балюча для ўсіх. Павышэнне заробкаў перад прэзідэнцкімі выбарамі ў снежні 2010-га адгукнулася ў сакавіку 2011 года, калі пачаліся праблемы з доступам да замежнай валюты. У выніку рубель за год абясцэніўся на 189%, а інфляцыя склала 108%. Гэтыя падзеі выклікалі масавыя пратэсты па ўсіх гарадах Беларусі, якія атрымалі назву «маўклівых акцый».

Лукашэнка прадаў «Белтрансгаз», а таксама краіна стала набіраць усё больш і больш пазык.

Замест сацыяльна-арыентаванай дзяржавы ўладам прыйшла ідэя «падатку на дармаедства». Стасункі з РФ сталі вельмі незразумелымі і цяжкімі.

Эканоміка ў застоі, акрамя IT-індустрыі не відаць якіх-небудзь надзей на будучыню. Улады хочуць уседзець на ўсіх крэслах: пакінуць савок і прывабіць замежныя інвестыцыі, выправіць свой міжнародны імідж Еўрапейскімі гульнямі і выдзіраць трактарамі крыжы ў Курапатах.

Тым не менш ідэалогія, якую так настойліва спрабавалі прышчапіць усім школьнікам і студэнтам у 2000-я, пацярпела паразу і аказалася нежыццяздольнай.

Чым скончыцца гэты эканамічны, ідэйны і палітычны тупік – залежыць цяпер ад кожнага з нас. Давайце самі пісаць сцэнар таго, як улада вернецца народу.

Цяпер немагчыма аддзяляць свой лёс і будучыню ад будучыні краіны. Цяпер мы робім будучыню!

Ты – беларус, а значыць ты павінен быць сярод сваіх, сярод тых, хто хоча пераменаў, хто дамагаецца справядлівасці і праўды.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».