Навуковец патлумачыў, чым адрозніваюцца вакцыны «Спадарожнік V» і «Спадарожнік Лайт»
3- 20.09.2021, 11:45
- 6,006
Адна з вакцынаў лепш падыдзе людзям з хранічнымі захворваннямі і тым, хто ўжо прышчапляўся раней.
Расейскі інфекцыяніст і галоўны лекар клініка-дыягнастычнай лабараторыі Андрэй Пазнякоў расказаў, чым адрозніваюцца дзве вакцыны ад каранавірусу – «Спадарожнік V» і «Спадарожнік Лайт», піша kp.by.
Паводле ягоных словаў, у частцы фармакалагічнага складніку дзве вакцыны нічым не адрозніваюцца.
– У кожнай з вакцынаў быў задзейнічаны ген S-бялку, які быў пазбаўлены магчымасці размнажацца. Калі з двух патрэбны толькі адзін кампанент, то што рабіць з другім? Ізалявана другі кампанент нікому не патрэбны. Таму першы кампанент першапачаткова двухкампанентнай вакцыны і зарэгістраваны ў якасці асобнага фармакалагічнага прэпарату. У некаторых выпадках неабходнае ўвядзенне толькі аднаго кампанента вакцыны.
Навуковец адзначыў, што «Спадарожнік V» выпускаецца ў прамысловых маштабах, а вось «Спадарожнік Лайт» ужываецца значна радзей, гэтая вакцына больш падыходзіць для людзей з хранічнымі захворваннямі і для тых, хто ўжо прышчапляўся раней.