15 кастрычнiка 2021, Пятніца, 23:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане выяўлены COVID-штам «Эта»

3
У Казахстане выяўлены COVID-штам «Эта»

Новы варыянт каранавірусу быў зафіксаваны ў чатырох рэгіёнах краіны.

У Казахстане выяўленая цыркуляцыя штаму каранавірусу Эта. Такі варыянт COVID-19 вылучаны ўжо ў 77 краінах свету. Пра выяўленне штаму паведаміў міністр аховы здароўя Казахстана Аляксей Цой.

"Паводле вынікаў секвенавання 96 узораў у Рэспубліцы Казахстан вызначаная цыркуляцыя штамаў дэльта (індыйскі штам) – 57 (59,4%), альфа (брытанскі) – 24 (25%), уханьскага каранавірусу – 10 (10,4%) і эта (нігерыйскі) – 5 (5,2%)", – напісаў міністр у Facebook.

Ён дадаў, што Эта-штам быў зафіксаваны ў чатырох рэгіёнах: Карагандзінскай, Мангістаўскай, Паўладарскай абласцях і ў Нур-султане.

Упершыню пра з'яўленне Эта-штаму стала вядома ў снежні 2020 года, першыя выпадкі захворвання былі выяўленыя ў Нігерыі і Вялікай Брытаніі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».