26 красавiка 2024, Пятніца, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: Патрэбная выразная праграма вакцынацыі ад COVID-19, а ў нас усё спушчанае на самацёк

8
Мечыслаў Грыб: Патрэбная выразная праграма вакцынацыі ад COVID-19, а ў нас усё спушчанае на самацёк
МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі раскрытыкаваў бяздзейнасць уладаў.

На выходных Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб антырэкордзе ў прыросце хворых на каранавірус за дзень у Беларусі з моманту пачатку пандэміі. СМІ паведамляюць, што паводле заяваў медыкаў, маштаб новай хвалі ковіда гэтай восенню будзе самым вялікім.

Паводле статыстыкі, у Беларусі ўсяго блізу 15% вакцынаваных, гэта нізкі паказчык у параўнанні з многімі краінамі свету.

Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб у каментары udf распавёў, што зрабіў прышчэпку ад каранавіруса вясной гэтага года расейскай вакцынай «Спадарожнік V».

«Прыкметных змяненняў у арганізме не заўважыў ні пасля першай, ні пасля другой дозы. Тэмпературы і слабасці не было. Сачу за інфармацыяй у краіне і свеце праз інтэрнэт і тэлевізію, і прыйшоў да высновы, што сёння альтэрнатывы вакцынацыі насельніцтва няма - хто б што не казаў. Упэўнены, што вакцынацыя насельніцтва моцна дапамагае весці барацьбу з пандэміяй», - сказаў Грыб.

Пры гэтым ён згодны з меркаваннем, што вакцынацыя не гарантуе стоадсоткавай аховы ад каранавіруса.

«Але і медыкі, і людзі, якія перахварэлі на «карону» пасля прышчэпкі, сцвярджаюць: з вакцынацыяй хвароба пераносіцца лягчэй. Медыцына (у мяне сын - медык) і ўвесь прагрэсіўны свет так мяркуюць. Не бачу падстаў сумнявацца ў гэтым або доваваў адваротнага», - адзначыў Грыб.

Чаму на ягоны погляд, у Беларусі шмат хто адмаўляецца ад вакцынацыі?

«Калі справа ў расейскім паходжанні вакцыны «Спадарожнік», то я крыху здзіўлены. У нас выбіраць асабліва няма з чаго было: толькі паміж расейскай і кітайскай прышчэпкамі. І мае знаёмыя больш станоўча ацэньвалі расейскую», - сказаў Грыб.

Больш сур'ёзнай прычынай нізкага ўзроўню вакцынацыі насельніцтва ён бачыць малую ініцыятыўнасць улады.

«Павінна быць сур'ёзная і выразная дзяржаўная праграма вакцынацыі насельніцтва, з яе строгім выкананнем. Калі такая праграма і ёсць, то гэта не адчуваецца. Мне здаецца, усё па вялікім рахунку спушчанае на самацёк. Хочаш прышчапляцца, хочаш не - ніхто цябе не ўгаворвае. Паглядзіце, што ў нас робіцца: зойдзеш у грамадскі транспарт - пасажыры ў асноўным без масак! Быццам бы патрабаванні і ёсць, але нікому няма справы да іх выканання», - сказаў Грыб.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках