26 красавiка 2024, Пятніца, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі заўважылі расейскі танк з незвычайнай прыладай

17
У Беларусі заўважылі расейскі танк з незвычайнай прыладай

Тэхніка належыць Кантэміраўскай дывізіі.

У роліку Міністэрства абароны Расеі заўважылі танк Т-80УМ2 з комплексам актыўнай абароны (КАЗ) «Дрозд-2». Баявую машыну гвардзейскай Кантэміраўскай дывізіі пагрузілі на чыгуначны эшалон на адной з беларускіх станцый для вяртання ў пункт сталай дыслакацыі, паведамляе «Российская газета».

Танкі і іншую вайсковую тэхніку рыхтавалі да вяртання пасля стратэгічных вучэнняў «Захад-2021». Вежа паказанага на фота танка абсталяваная элементамі комплексу актыўнай абароны «Дрозд-2». Такі комплекс прызначаны для выяўлення і знішчэння боепрыпасаў ворага.

У мінулым на танках Т-80 выпрабоўвалі розныя перспектыўныя КАЗ. Т-80УМ1 атрымаў КАЗ «Арэна», яго распрацоўка стартавала ў 1980-х. Мадыфікаваная версія «Арэны» выкарыстоўваецца на танках Т-90МС. Т-80УМ2 у сваю чаргу абсталявалі «Драздом-2», версіі якога таксама распрацоўваліся ў 1980-х, але праз эканамічныя цяжкасці не дайшлі да серыйнай вытворчасці.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках