19 красавiка 2024, Пятніца, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн абвясціў эру «бязлітаснай дыпламатыі» замест перыяду «бязлітаснай вайны»

10
Байдэн абвясціў эру «бязлітаснай дыпламатыі» замест перыяду «бязлітаснай вайны»
ДЖО БАЙДЭН

Джо Байдэн уважае, што вайсковая сіла павінна стаць крайнім сродкам у арсенале ЗША.

ЗША пасля вываду войскаў з Афганістана адкрываюць эру «бязлітаснай дыпламатыі» дыпламатыі замест «бязлітаснай вайны». Прэзідэнт Джо Байдэн уважае, што вайсковая сіла павінна стаць крайнім сродкам у арсенале ЗША.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на яго выступ на Генасамблеі ААН.

З ягоных слоў, ЗША маюць намер глядзець у будучыню, а не «працягваць весці войны мінулага», бо на сёння свет знаходзіцца на пераломным этапе гісторыі.

«Замест таго, каб працягваць весці войны мінулага, мы засяродзім нашы погляды на тым, каб накіраваць рэсурсы на развязанне праблем, якія з'яўляюцца ключамі да нашага калектыўнага будучага», - адзначыў Байдэн.

Ён удакладніў, што свет павінен засяродзіцца на перамозе над пандэміяй COVID, выхадзе з кліматычнага крызісу і фармаванні новых правілаў у сусветным гандлі, тэхналогіях і супрацьдзеянні пагрозам тэрарызму.

Мы завяршылі 20-гадовы канфлікт у Афганістане, і па меры таго, як мы завяршаем гэты перыяд бязлітаснай вайны, мы адкрываем новую эру бязлітаснай дыпламатыі - выкарыстання сілы нашай дапамогі ў мэтах развіцця новых спосабаў інвеставаць у натхненне людзей ва ўсім свеце, абнаўленне і абарону дэмакратыі», - дадаў Байдэн.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках