26 красавiка 2024, Пятніца, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган накіраваў некалькі тысяч вайскоўцаў у Сірыю перад сустрэчай з Пуціным

6
Эрдаган накіраваў некалькі тысяч вайскоўцаў у Сірыю перад сустрэчай з Пуціным

Анкара і Масква не могуць прыйсці да згоды ў пытанні Ідлібу.

Турцыя накіравала дадатковыя войскі на паўночны захад Сірыі. Пра гэта ў сераду паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы ў турэцкім урадзе.

Паводле іх звестак, яшчэ некалькі тысяч вайскоўцаў будуць забяспечваць кантроль за дарогамі, якія вядуць да мяжы дзвюх краін, і ў выпадку наступлення сірыйскіх сіл у Ідлібе павінны будуць адбіваць яго.

Ідліб - адзіны рэгіён Сірыі, значная частка якога застаецца ў руках паўстанцаў. У 2017 годзе там была створаная паўночная зона дээскалацыі, куды перамясціўся супраціў, які адмовіўся скласці зброю ў дамаскім прадмесце Усходняя Гута і паўднёвых абласцях краіны. На тэрыторыі правінцыі знаходзяцца наглядальныя пасты турэцкага войска.

Bloomberg мяркуе, што дзеянні турэцкага прэзідэнта звязаныя з будучай сустрэчай з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Сітуацыя ў Сірыі, са слоў прэс-сакратара прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Пяскова, будзе абмяркоўвацца на сустрэчы турэцкага і расейскага лідараў Таіпа Эрдагана і Уладзіміра Пуціна, якая, як чакаецца, адбудзецца ў РФ 29 верасня.

Як піша газета Al Hdhod, праблема Ідліба застаецца прадметам перамоваў з Турцыяй, а ход падзей на сірыйскай арэне наўрад ці сведчыць аб жаданні Крамля ахвяраваць Асадам у абмен на паляпшэнне стасункаў са Злучанымі Штатамі ў найбліжэйшыя гады. Пры гэтым наспеў час канстытуцыйных зменаў у зруйнаванай краіне. Напярэдадні сірыйскі дыктатар у спешцы прыбыў на перамовы ў Крэмль.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках