26 красавiка 2024, Пятніца, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні з аўкцыёну прадаюць казармы пачатку XX стагоддзя

9
У Гародні з аўкцыёну прадаюць казармы пачатку XX стагоддзя

Гістарычныя будынкі нельга зносіць, але можна рэканструяваць.

Дзве казармы, пабудаваныя ў 1914 годзе, выстаўленыя на таргі ў Гародні, паведамляе Гарадзенскі цэнтр нерухомасці.

Гістарычныя будынкі нельга зносіць, але можна рэканструяваць, да прыкладу, пад шматкватэрны дом.

Пачатковы кошт адной - 1 404 064 рублі 75 капеек. Другой - 1 220 150 рублёў. Да казармаў прымыкаюць зямельныя надзелы, якія здаюцца ў арэнду на 25 гадоў.

Паводле ўмоў аўкцыёну, пакупніку трэба будзе цягам двух гадоў распрацаваць праектную дакументацыю для рэканструкцыі (або капітальнага рамонту) казармаў, і цягам трох гадоў з моманту пакупкі гэтую рэканструкцыю правесці.

Забаронена змяняць архітэктуру фасада «неабгрунтавана». Праўда, дакумент не ўдакладняе, што можа служыць падставай. Акрамя гэтага, новаму ўладальніку адной з казармаў трэба будзе пабудаваць паркан паміж будынкам і тэрыторыяй вайсковай часткі №7404 унутраных войскаў МУС.

Аўкцыён правядуць 20 кастрычніка, заяўкі трэба паспець падаць да 14 кастрычніка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках