26 красавiка 2024, Пятніца, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялізныя калоны вайсковай тэхнікі РФ рухаюцца да Крыма і ўкраінскай мяжы

36
Вялізныя калоны вайсковай тэхнікі РФ рухаюцца да Крыма і ўкраінскай мяжы

Гаворка не ідзе пра вяртанне машын з вучэнняў «Захад-2021».

У Растоўскай вобласці РФ, недалёка ад мяжы з Украінай, адзначаецца значнае перамяшчэнне расейскай вайсковай тэхнікі, паведамляе naviny.online.

Са слоў відавочцаў, у складзе велізарнай калоны ў бок украінскай мяжы рухалася бронетэхніка, грузавыя аўтамабілі і іншы вайсковы транспарт.

Як піша Avia.pro, спасылаючыся на нумарныя знакі тэхнікі, гаворка не ідзе пра вяртанне машын з вучэнняў «Захад-2021».

Пры гэтым журналісты звяртаюць увагу на апублікаваныя ў Сеціве запісы, згодна з якімі можна зрабіць выснову аб тым, што калона вайсковай тэхнікі расцягнулася на шмат кіламетраў.

Як піша Telegram-канал «Запіскі паляўнічага», калона тэхнікі УС РФ ад Шахт у бок Растова-на-Доне расцягнулася як мінімум на шэсць кіламетраў.

Паводле некаторых звестак, групоўка войскаў можа рухацца да Крыма. Аднак ніякіх афіцыйных каментароў абароннага ведамства на гэты конт няма.

Паводле іншых звестак, яшчэ адна калона вайсковай тэхнікі рухаецца ў бок ДНР і ЛНР. Адкуль менавіта ідзе тэхніка - невядома.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках