26 красавiка 2024, Пятніца, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Партугаліі скасавалі большасць карантынных абмежаванняў

1
У Партугаліі скасавалі большасць карантынных абмежаванняў
ФОТА: ISTOCK.COM

У краіне вакцынавана 83,4% ад усяго насельніцтва.

Урад Партугаліі прыняў пастанову скасаваць большасць карантынных абмежаванняў. Тыя правілы, што ў далейшым будуць дзейнічаць у краіне - застануцца на адказнасці грамадзян.

Пра гэта паведамляе The Guardian.

Некаторыя з абмежаванняў у краіне застаюцца і ў далейшым, а менавіта:

нашэнне ахоўных масак у грамадскім транспарце;

нашэнне ахоўных масак на буйных мерапрыемствах;

нашэнне ахоўных масак у дамах састарэлых;

нашэнне ахоўных масак у шпіталях;

нашэнне ахоўных масак у гандлёвых цэнтрах і гіпермаркетах.

Сёння ў Партугаліі вакцынавана 8,5 млн чалавек, што складае 83,4% ад усяго насельніцтва.

З 1 кастрычніка ў Партугаліі адновяць працу начных клубаў і бараў, аднак наведвальнікам давядзецца мець пры сабе сертыфікаты пра вакцынацыю, або ж негатыўны тэст на каранавірус.

26 ліпеня Партугалія адкрыла свае межы для большасці краін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках