26 красавiка 2024, Пятніца, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менскім раёне бракуе дроў і торфу на зіму

11
У Менскім раёне бракуе дроў і торфу на зіму

Улады баяцца незадаволенасці вяскоўцаў.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Менскай вобласці забіў трывогу праз правал у забеспячэнні насельніцтва тарфяным і драўняным палівам на новы ацяпляльны сезон, паведамляе telegraf.by.

У КДК адзначылі, што на 30 жніўня ў 17 філіялах «Мінаблпаліва» было ў наяўнасці толькі 462 т торфабрыкету і 5685 куб.м дроў, якімі можна задаволіць толькі 7,6% і 32% заявак насельніцтва адпаведна. На канец жніўня торфабрыкетаў не было ў Бярэзінскім і Пухавіцкім філіялах. Дроў у Бярэзінскім філіяле выстарчала для выканання 51 з 275 заявак, у Дзяржынскім - 99 з 255, у Пухавіцкім - 108 з 210, у Маладзечанскім - 44 з 91, у Чэрвеньскім - 22 з 208 і г.д.

«Наяўнасць чэргаў выклікае абгрунтаваную незадаволенасць жыхароў, бо яны змушаныя звяртацца да паслуг прыватных арганізацый. Аднак не ўсе грамадзяне маюць магчымасць набываць паліва камерцыйнымі коштамі», - заявілі ў КДК.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках