26 красавiка 2024, Пятніца, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Застаўся даслоўна адзін крок да свабоды

Застаўся даслоўна адзін крок да свабоды
фота: ТАСС

Чаму трэба падтрымаць страйк.

Тэлеграм-канал «Баста!» падзяліўся меркаваннем аднаго з удзельнікаў менскіх пратэстных чатаў:

Дзясяткі тысяч людзей сутыкнуліся з самавольствам і беспакаранасцю.

У Беларусі былі і ёсць людзі, якія кінулі выклік гэтай гнілой, ілжывай сістэме.

Усе яны - героі барацьбы за свабодную Беларусь! І мы ім не можам здрадзіць! Наш абавязак - стаць на месца кожнага палітвязня і прадоўжыць іх справу.

Мы не можам спыняцца - дзеля сябе, дзеля тых, хто сёння не з намі. Найлепшыя, выдатныя, цудоўныя людзі сёння чакаюць ад нас дзеяння. Яны - нашы сапраўдныя героі і лідары.

Сябры, цяпер як ніколі можна ўсё змяніць. Застаўся даслоўна адзін крок да свабоды, і мы - грамадзяне, працоўныя, лекары, спартоўцы, артысты, педагогі, студэнты, і журналісты, - можам усе разам знішчыць дыктатара і ягоных паплечнікаў.

Рабочыя, падтрымайце страйк, настаў час дзейнічаць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках