27 красавiка 2024, Субота, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін сабраў Раду бяспекі РФ, каб абмеркаваць Беларусь

46
Пуцін сабраў Раду бяспекі РФ, каб абмеркаваць Беларусь

Што адбываецца?

У прэс-службе Крамля паведамілі, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сабраў 24 верасня пасяджэнне Рады бяспекі РФ на тэму Беларусі.

У нарадзе ўдзельнічалі кіраўнік расейскага ўрада Міхаіл Мішусцін, спікерка Рады федэрацыі Валянціна Мацвіенка, старшыня Дзяржаўнай Думы Вячаслаў Валодзін, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта РФ Антон Вайн, сакратар Рады бяспекі Мікалай Патрушаў, кіраўнік МУС РФ Уладзімір Калакольцаў, міністр абароны Сяргей Шайгу, дырэктар Службы знешняй выведкі Сяргей Нарышкін, спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта РФ у пытаннях прыродаахоўнай дзейнасці, экалогіі і транспарту Сяргей Іваноў.

«Вы ведаеце, што ў нас скончыўся даволі сур'ёзны перыяд перамоўны з нагоды параметраў далейшага будаўніцтва “саюзнай дзяржавы”. Таму прапаную сёння абмеркаваць менавіта гэтую тэму. Давайце пачнем працу», – паведамляе словы Уладзіміра Пуціна ягоная прэс-служба.

Якія канкрэтна пытанні абмяркоўваліся і да чаго прыйшлі, у Крамлі не паведамілі.

Затое расейскія СМІ напісалі, што Лукашэнка прыкладна ў гэты ж час паляцеў у Сочы.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках