26 красавiка 2024, Пятніца, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаго чакаць ад новай «пенсійнай афёры», якую пачынаюць у Беларусі?

14
Чаго чакаць ад новай «пенсійнай афёры», якую пачынаюць у Беларусі?

Эканаміст папярэдзіў пра падводныя камяні.

Улады Беларусі прапануюць пераход на ашчаджальную пенсію і нават гатовыя «фінансаваць» тых, хто скарыстаецца такой магчымасцю, паведамляе «Радыё Свабода».

Што прапануюць улады

Цяпер беларусы адлічваюць 29% заробку ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Усе гэтыя грошы ідуць на салідарную частку, гэта значыць на выплату пенсій цяперашнім пенсіянерам. Ужо цяпер у Фондзе сацыяльнай абароны дэфіцыт, і ён расце.

Улады прапаноўваюць беларусам дадаткова адлічваць на сваю будучую пенсію. Паводле задумы, дадаткова адлічаныя 3% пойдуць не ў салідарную частку, а на персанальны рахунак. Калі чалавек адлічвае больш за 3%, напрыклад 7%, то 3% таксама ідуць на рахунак, плюс дзяржава плаціць яшчэ 4% на рахунак грамадзяніна ўжо з бюджэту. Пры гэтым, калі чалавек не карыстаецца гэтым механізмам, дзяржава ўсё роўна плаціць яму пенсію паводле старой схемы.

Гэта вынікае з агучанага праекта ад Міністэрства працы.

Паводле словаў старэйшага навуковага супрацоўніка BEROC Льва Львоўскага, такая сістэма існуе ў многіх краінах.

«Гэта стандартны механізм матывацыі пераходзіць на ашчаджальную пенсію. У многіх краінах ёсць такая матывацыя: калі вы адкладаеце нешта на пенсійны рахунак, то і працадаўца нешта адкладае на ваш рахунак. Напэўна, у Беларусі гэтыя грошы таксама не будуць абкладацца падаткам», – мяркуе Леў Львоўскі.

«Не зразумела, ці не зменіць дзяржава правілы гульні»

Да новай пенсійнай «рэформы» ў экспертаў ёсць шэраг пытанняў. Пра гэта кажа Леў Львоўскі.

«Самая галоўная праблема – у даверы да гэтай сістэмы. Ці не будуць правілы гульні змененыя, ці сапраўды грошы пойдуць на рахунак грамадзяніна? Нават у Расеі, дзе не было такога палітычнага крызісу, як у Беларусі, дзе ўводзіліся ашчаджальныя рахункі, калі ўраду спатрэбіліся грошы, увялі замарозку ашчаджальных пенсійных рахункаў», – кажа Леў Львоўскі.

Гэта значыць, каб рэалізаваць такую рэформу, патрэбны высокі ўзровень даверу да ўраду.

«Калі здарыцца крызіс, грошы могуць выдаткаваць»

Цяпер у Беларусі людзі здымаюць грошы з дэпазітаў, бо непакояцца за свае ўклады.

«Цяпер у моманце ў Беларусі ёсць рост ВУП, але патэнцыйна месцаў для рызыкі хапае. Пра нейкія палітычныя гарантыі гаворкі таксама не вядзецца», – кажа Леў Львоўскі.

Пакуль улады не гавораць, калі праект можа быць рэалізаваны. Таксама не абвяшчаецца, ці будуць нейкія абмеркаванні з экспертамі або з шырокай публікай.

«Незразумела, куды і як будуць інвеставаць гэтыя грошы»

Леў Львоўскі звяртае ўвагу яшчэ і на тое, куды будуць інвеставаць грошы.

«Грошы, якія адкладаюцца на ашчаджальныя рахункі, не проста дзесьці захоўваюцца, грошы інвестуюцца, бо гэта рэсурс для эканомікі. Таксама пачынае працаваць магія адсоткаў. То-бок калі вы адклалі 100 рублёў за 20 гадоў, то ў 60 гадоў – гэта ўжо павінна быць нашмат большая сума, калі яе добра інвеставаць. Нельга сказаць, што наш урад мае паспяховы досвед інвестыцый», – кажа Леў Львоўскі.

На думку эксперта, «кірунак рэформы добры, але ёсць шмат дэталяў, пра якія нічога не вядома».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках