26 красавiка 2024, Пятніца, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве тысяча чалавек выйшла на акцыю КПРФ супраць вынікаў выбараў

8
У Маскве тысяча чалавек выйшла на акцыю КПРФ супраць вынікаў выбараў

Пратэстоўцы заявілі, што не прызнаюць вынікі выбараў у Дзярждуму РФ.

У Маскве ў суботу, 25 верасня, прайшла акцыя КПРФ супраць вынікаў выбараў. Як паведамляе «Немецкая волна», на мерапрыемства, якое праходзіла ў форме сустрэчы грамадзян з дэпутатамі ад кампартыі, прыйшло блізу тысячы чалавек. Паліцыя заявіла аб прыблізна 400 удзельніках.

«Мы павінны былі сабрацца і адсвяткаваць перамогу камуністаў на выбарах у Дзярждуму. Але замест таго, каб святкаваць, мы вымушаныя пратэставаць. Нашу перамогу выкралі з дапамогай электроннага галасавання», - заявіў дэпутат Дзярждумы ад КПРФ Дзяніс Парфёнаў.

Афіцыйна сустрэча доўжылася менш за гадзіну. Прадстаўнікі Кампартыі заявілі, што не прызнаюць вынікі выбараў, назвалі праведзенае электроннае галасаванне «пагрозай нацыянальнай бяспецы» і абвінавацілі ўлады ў «здзеку з волевыяўлення народа».

Удальцоў арыштаваны за арганізацыю мітынгу

Адначасова з правядзеннем няўзгодненай пратэстнай акцыі Сіманаўскі суд Масквы прызнаў вінаватым у яе арганізацыі каардынатара «Левага фронту» Сяргея Удальцова і вынес прысуд дзесяць дзён арышту. Удальцоў заявіў пра намер абскардзіць пастанову суда.

Вынікі выбараў у Дзярждуму

Паводле афіцыйна зацверджаным вынікаў перамогу на выбарах у Дзярждуму атрымала партыя «Адзіная Расія», якая з улікам аднамандатных акругаў атрымлівае 324 дэпутацкія крэслы ў новым складзе расейскага парламента. У КПРФ - 57 мандатаў, «Справядлівая Расія - За праўду» атрымала - 27 мандатаў, ЛДПР - 21 мандат, «Новыя людзі» - 13. Акрамя таго, «Радзіма», «Грамадзянская платформа», «Партыя Росту» атрымліваюць па адным мандаце, і пяць мандатаў дасталіся кандыдатам-самавылучэнцам.

Кіраўніцтва КПРФ не будзе заяўляць аб непрызнанні вынікаў выбараў агулам, аспрэчваючы толькі вынікі электроннага галасавання, распавяла крыніца ў партыі інтэрнэт-парталу «Медуза».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках