27 красавiка 2024, Субота, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-дыпламат: Паміж Лукашэнкам і Пуціным ёсць супярэчнасці

5
Экс-дыпламат: Паміж Лукашэнкам і Пуціным ёсць супярэчнасці
ФОТА: GETTY IMAGES

Што цяпер адбываецца ў МЗС Беларусі?

Беларускі экс-дыпламат і палітычны аналітык Павел Слюнькін распавёў «Немецкой волне» пра стаўленне Брусэля да беларускага крызісу і чаканняў беларусаў ад новага ўрада ФРГ.

Да верасня 2020 года Павел Слюнькін быў супрацоўнікам упраўлення Еўропы міністэрства замежных спраў Беларусі. Праз сваю грамадзянскую пазіцыю ў сувязі з пратэстамі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ён звольніўся і цяпер з'яўляецца аналітыкам Еўрапейскай рады ў міжнародных дачыненнях (ECFR).

Знаходзячыся ў Бэрліне, экс-дыпламат даў інтэрв'ю, у якім патлумачыў, як у ЕЗ глядзяць на беларускую праблему.

- Год таму вы сышлі з МЗС Беларусі. Чаму?

- Мой сыход з міністэрства замежных спраў быў запраграмаваны яшчэ тады, калі я ў яго прыйшоў. Мне хацелася дапамагаць краіне ў развіцці трэнду на балансаванне ў знешняй палітыцы, які назіраўся ў Беларусі з 2014 да 2020 года.

У 2020 годзе палітызацыя насельніцтва прывяла да таго, што ўлада пачала збіваць грамадзянскую актыўнасць так, як умее - рэпрэсіўнымі метадамі. І я вырашыў не аддаваць сябе.

- Вы не адзіны, хто сышоў з МЗС. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей казаў пра 5-6 працэнтаў супрацоўнікаў, што звольніліся. Апазіцыя паведамляла пра некалькі дзясяткаў чалавек.

- Першымі вымусілі звольніцца людзей, якія рабілі публічныя заявы - асудзілі гвалт, выказаліся за ўнутраны дыялог, заклікалі да таго, каб выбары ў Беларусі былі праведзены сумленна.

Другая хваля закранула людзей, якія ставілі подпісы ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў ці былі заўважаныя ў нейкай іншай палітычнай актыўнасці.

І трэцяя хваля, якая дагэтуль працягваецца, - сістэма спрабуе ачысціць сябе ад тых, хто лічыў галасы на выбарах 2020 года ў амбасадах.

- Ці не баяліся дыпламаты падтрымліваць пратэсты?

- Усе беларусы цудоўна разумелі, на якую рызыку ідуць. Яны ведалі, што аўтарытарная сістэма будзе помсціць. Але перад людзьмі ўзнікла пытанне чалавечай годнасці. І кожны для сябе рабіў выбар сам.

У выніку супрацоўнікі МЗС падзяліліся на тых, хто адважыўся падтрымаць пратэсты, і тых, хто, нягледзячы на тое, што не падтрымлівае цяперашнюю ўладу, працягнуў працаваць. Але ўлічваючы тое, у якой сістэме яны жывуць, асуджаць другое несправядліва.

- Што чакае ад выбараў у Нямеччыне беларуская грамадзянская супольнасць?

- Грамадзянская супольнасць чакае, што здрады з боку Нямеччыны не будзе, што яна будзе паслядоўная, асабліва з улікам той вагі, якую Нямеччына мае ў Еўразвязе, і што нямецкія палітыкі будуць гатовыя ўкладаць свой час і свой палітычны капітал у імя прагрэсу ў Беларусі.

Беларускі кейс вельмі складаны. Ён часта бачыцца еўрапейскім палітыкам як невырашальны. Ім прасцей пераключыцца на іншую праблему. У выніку беларусы застаюцца сам-насам з рэжымам. Гэтыя хвалі беларуска-еўрапейскіх дачыненняў мы праходзілі не раз.

- У ЕЗ лічаць, што праблему з Лукашэнкам нельга развязаць без Пуціна...

- У Лукашэнкі і Пуціна розныя мэты. Беларуска-расейскія дачыненні трэба разглядаць больш комплексна. У прэзідэнта Расеі свае інтарэсы, якія складаюцца ў пашырэнні ўласнай улады, а ў Лукашэнкі задача захаваць свае інструменты кантролю.

Паміж Лукашэнкам і Пуціным ёсць супярэчнасці. Галоўная задача ЕЗ - намацаць гэтыя супярэчнасці і паглыбляць іх. Гэта дазволіць ЕЗ пашыраць свой набор інструментаў уплыву.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках