27 красавiка 2024, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сочы на галаву Таракана выпаў снег таўшчынёй 12 сантыметраў

26
У Сочы на галаву Таракана выпаў снег таўшчынёй 12 сантыметраў

Снегапады абрынуліся менавіта на тую мясцовасць, дзе знаходзіцца Лукашэнка.

У Сочы, куды ўчора прыляцеў самалёт Лукашэнкі, выпаў снег таўшчынёй 12 сантыметраў. Моцны снегапад накрыў не сам марскі курорт, а сочынскі пасёлак Чырвоная Паляна, што размешчаны на вышыні больш за дзве тысячы метраў. 12 сантыметраў бялюткага снегу, паводле інфармацыі «Интерфакс», адзначана на курорце «Роза Хутар», які знаходзіцца прыкладна за сем кіламетраў ад комплексу адпачынку «Беларусь», падведамны ўпраўленню справамі Таракана. Гэта першы снегапад у новым сезоне.

Сіноптык курорта «Роза Хутар» Адрыян Карацееў запэўнівае, што на наступным тыдні снег большай часткай растане.

Але ў Сочы таксама пакуль неспакойна - ідуць моцныя дажджы, у ракі Лазараўскага (адзін з сочынскіх раёнаў) рэзка падняўся ўзровень вады, падтапіўшы некалькі вуліц, паведамляе ТАСС.

У небе над курортам Джугба, што ў раёне Туапсэ, быў заўважаны смерч, а на трасе Джубга-Сочы рух перакрыў каменяпад. Сіноптыкі папярэджваюць пра тое, што на працягу дня магчымыя моцныя залевы з навальніцамі, вялікая верагоднасць сходу селевых патокаў і смерчаў над морам.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках