26 красавiка 2024, Пятніца, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекарка распавяла, ці трэба беларусам падчас новай хвалі COVID-19 ісці ў паліклініку па рэцэпты і як закрыць лісток непрацаздольнасці.

4
Лекарка распавяла, ці трэба беларусам падчас новай хвалі COVID-19 ісці ў паліклініку па рэцэпты і як закрыць лісток непрацаздольнасці.
ФОТА: GETTY IMAGES

У Беларусі ўнеслі змены ў арганізацыю працы паліклінік.

Галоўная лекарка 1-ай цэнтральнай раённай паліклінікі Менска Алена Іванова распавяла, ці трэба ў час росту захворвання каранавіруснай інфекцыі ісці ў паліклініку для таго, каб выпісаць рэцэпт ці ж закрыць лісток непрацаздольнасці, піша kp.by.

- З прычыны росту захворвання каранавірусам у Міністэрства аховы здароўя ўнеслі змены ў арганізацыю працы паліклінік. На гэты момант мы робім акцэнт на прыём на даму і асабліва заклікаем пажылых людзей з хранічнай паталогіяй не наведваць паліклінікі. Калі ж камусьці неабходна выпісаць або падоўжыць рэцэпт, то лекары гэта змогуць зрабіць дыстанцыйна пры дапамозе сістэмы «Электронны рэцэпт». Для таго, каб атрымаць даведку або выпіску, таксама не трэба звяртацца ў паліклінікі: замовіць дакумент можна на сайце паліклінікі ці ж патэлефанаваўшы ў кол-цэнтр. Пацыент запаўняе электронны бланк звестак, а нашы спецыялісты рыхтуюць выпіску, - сказала Іванова.

З яе слоў, дастаўляць дакументы і рэцэпты дапамагаюць валанцёры, а для таго, каб аператыўна апрацоўваць запыты, была павялічаная колькасць аператараў.

Галоўная лекарка 1-ай цэнтральнай паліклінікі нагадала, што на сённяшні дзень у паліклініцы абмежаваныя планавыя дыспансерызацыі, а таксама функцыянальныя даследаванні. Што тычыцца забору матэрыялу для ПЦР-тэсту, то ён робіцца на даму.

- Для дапамогі пацыентам з COVID-19 былі сфармаваныя кантактныя брыгады. Гэта значыць, што можна быць упэўненым у тым, што людзі з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй не прыходзяць у паліклінікі. Але для таго, каб закрыць лісток непрацаздольнасці, у паліклініку ўсё ж давядзецца прыйсці - у нас для падобных выпадкаў арганізаваныя асобныя кабінеты, - адзначыла Іванова.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках