26 красавiка 2024, Пятніца, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна: «Чырвоныя лініі» Пуціна абмяжоўваюцца тэрыторыяй Расеі

14
Украіна: «Чырвоныя лініі» Пуціна абмяжоўваюцца тэрыторыяй Расеі
ДЗМІТРЫЙ КУЛЕБА
ФОТА: REUTERS

Кіеў адказаў на папярэджанні Крамля з нагоды пашырэння NATO.

МЗС Украіны ў панядзелак адказала на папярэджанні Крамля пра тое, што для Расеі пашырэнне NATO на тэрыторыю Украіны азначае скрыжаванне чырвоных ліній, падкрэсліўшы, што Кіеў будзе самастойна прымаць пастановы ў пытаннях бяспекі, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Чырвоныя лініі» Пуціна абмяжоўваюцца тэрыторыяй РФ. З нашага боку расейска-ўкраінскай мяжы мы самі разбярэмся, што нам рабіць у інтарэсах украінскага народа і бяспекі Украіны і Еўропы», - напісаў у «Твітэры» міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба пасля таго, як у Крамлі заявілі, што для расейскага прэзідэнта Пуціна пашырэнне вайсковай інфраструктуры NATO на тэрыторыю Украіны азначае скрыжаванне чырвоных ліній і што Расея і Лукашэнка будуць ужываць захады для абароны сваёй бяспекі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках