2 верасня 2026, Серада, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане знікаюць згадкі пра Нурсултана Назарбаева

13
У Казахстане знікаюць згадкі пра Нурсултана Назарбаева

Ціхая барацьба з «культам асобы»?

У Казахстане заўважылі, як паступова знікаюць згадкі пра экс-прэзідэнта краіны Нурсултана Назарбаева. На фота ў зале дэпартамента паліцыі яшчэ нядаўна на сцяне была ягоная цытата з прозвішчам. На ўчорашняй нарадзе ў тым жа памяшканні, якую праводзіў прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў, цытата на сцяне засталася, але знікла прозвішча Назарбаева, паведамляе «Еўрарадыё» Ціхая барацьба з «культам асобы»?

Падчас нядаўняга палітычнага крызісу ў Казахстане «лідар нацыі» Нурсултан Назарбаеў знік. Ён кіраваў краінай з савецкіх часоў, але некалькі гадоў таму ажыццявіў «транзіт улады» - прэзідэнтам стаў Такаеў, але рэальная ўлада заставалася ў Назарбаева. Аднак у студзені 2022-га Касым-Жамарт Такаеў забраў у Нурсултана Назарбаева пасаду кіраўніка Савета бяспекі, замяніў шэраг ягоных людзей ва ўладзе (а некаторых арыштаваў) і паабяцаў «раскулачыць» буйны бізнэс, звязаны з экс-прэзідэнтам (з яго кланам). Дагэтуль дакладна невядома, дзе знаходзіцца Назарбаеў. Такаеў аб ім проста не згадвае.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках