«Новые Известия»: Цікавая сітуацыя склалася з завезенымі Лукашэнкам у Беларусь мігрантамі
31- 13.01.2022, 19:34
- 88,196
Іран адмовіўся прымаць назад сваіх нелегальных мігрантаў з Беларусі.
Цікавая сітуацыя склалася ў Беларусі пасля таго, як Лукашэнка запрашаў у сваю краіну нелегальных мігрантаў, каб тыя штурмавалі мяжу з Еўразвязам. Выявілася, што большую частку запрошаных склалі тэрарысты. У ноце Амбасады Ірана ў Беларусі, накіраванай МЗС гэтай краіны, чорным па белым гаворыцца, што Іран не можа вярнуць у краіну 96 мігрантаў, якія захраслі ў Беларусі, бо гэтыя людзі маюць дачыненне да экстрэмісцкіх ці тэрарыстычных груповак, піша расейская газета «Новые Известия».
Вось і атрымліваецца, што той, хто гучней за ўсіх крычаў «тэрарысты», прывёз у краіну рэальную тэрарыстычную пагрозу. І гэта не аднаго-двух чалавек, а як мінімум 96.

Сеткавы аналітык Зміцер Плахаў у гэтай сувязі адзначае яшчэ і вось які факт:
«Дарэчы, вы заўважылі, што прапагандысты «кінулі» нелегалаў, якія захраснулі на мяжы? Яшчэ зусім нядаўна яны ўвесь час ездзілі да іх, здымалі на камеру, пускалі слёзы крывадушнасці і даслоўна гарлапанілі са ўсіх сваіх рэсурсаў аб тым, што іх трэба пусціць у Еўропу. Цяпер, калі Лукашэнка прайграў развязаную самім жа сабой гібрыдную вайну супраць Захаду, прапагандыстам лёс мігрантаў стаў рэзка абыякавы.
Іран адмовіўся прымаць тэрарыстаў, таму яны застануцца ў Беларусі. І што будзе з імі рабіць Лукашэнка? Цалкам магчыма, што ў АМАПа і ГУБАЗіКу найбліжэйшы час будзе папаўненне. Такія кадры тамака патрэбныя…»