26 красавiка 2024, Пятніца, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Казахстана вылецелі 18 самалётаў з расейскімі вайскоўцамі АДКБ

6
З Казахстана вылецелі 18 самалётаў з расейскімі вайскоўцамі АДКБ

Падраздзяленні скіраваныя ў Іванаўскую і Маскоўскую вобласці РФ.

З аэрапорта Алматы ў Казахстане ў суботу, 15 студзеня, вылецелі 18 самалётаў з расейскімі вайскоўцамі Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы і ваеннай тэхніцы.

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на Мінабароны Расейскай Федэрацыі.

"Сёння 15 самалётаў Іл-76 і тры ваенна-транспартныя самалёты Ан-124 ВПС Расеі даставяць асабовы склад і тэхніку падраздзяленняў Паветрана-дэсантных войскаў, якія выконвалі задачы ў складзе калектыўных сілаў АДКБ", – адзначылі ва ўстанове РФ.

Адзначаецца, што пасля прыбыцця ў аэрадромы ў Іванаўскай і Маскоўскай абласцях падраздзяленні зробяць маршы на штатнай тэхніцы да пунктаў сталай дыслакацыі.

У першыя дні студзеня 2022 года Казахстан ахапілі масавыя пратэсты. Яны пачаліся як акцыі супраць падвышэння коштаў газу, але хутка ператварыліся ў дэманстрацыі з палітычнымі лозунгамі. Адно з патрабаванняў мітынгоўцаў "Стары, сыходзь" – поўны сыход з улады Нурсултана Назарбаева. Назарбаеў, які амаль 30 гадоў кіраваў краінай, узначаліў Раду бяспекі ў 2019 годзе, пакінуўшы пасаду прэзідэнта.

Пратэсты хутка перараслі ў сутычкі з сілавікамі. У краіне ўвялі надзвычайнае становішча. 7 студзеня прэзідэнт Казахстана Касім-Жомарт Такаеў загадаў сілавікам страляць "без папярэджання і на паразу" ў "тэрарыстаў".

Такаеў падпісаў указ пра адстаўку ўраду і змяніў Нурсултана Назарбаева на пасадзе кіраўніка Рады бяспекі.

Позна вечарам 5 студзеня Рада АДКБ прыняла пастанову ўвесці войскі ў Казахстан пасля адпаведнага звароту Такаева.

Свае войскі ў Казахстан выправілі Расея, Беларусь, Арменія, Таджыкістан і Кыргызстан. Раніцай 6 студзеня падраздзяленні АДКБ пачалі прымаць пад кантроль аб'екты ў Казахстане. 11 студзеня Такаеў заявіў, што асноўная місія замежных войскаў скончаная.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках