26 красавiка 2024, Пятніца, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кішэня галоўнага кіраўніка

6
Кішэня галоўнага кіраўніка

Цудоўнае жыццё аўтарытарных краінаў у эпоху змены кіраўніцтва і народных пратэстаў.

У Казахстане на даручэнне прэзідэнта Такаева «некалькі грамадскіх арганізацый» заснавалі фонд «Казакстан халкына» («Народу Казахстана»). Ягоным старшынёй прызначаны Балат Жамішаў, былы міністр фінансаў і рэгіянальнага развіцця.

Фармавацца фонд будзе «з прыватных і дзяржаўных крыніцаў, плануецца прывабіць дапамогу міжнародных дабрачынных арганізацый». Працэс пайшоў – кіраўнік ураду і супрацоўнікі канцылярыі прэм'ер-міністра пералічылі ў фонд аднадзённы заробак.

Але галоўная магчымая крыніца сродкаў фонду, на якую трэба звярнуць увагу, іншая. Такаеў казаў пра яе некалькі дзён таму:

«Дзякуючы першаму прэзідэнту – елбасы ў краіне з'явілася група вельмі прыбытковых кампаній і праслойка людзей, багатых нават паводле міжнародных мерак… прыйшоў час аддаць належнае народу Казахстана і дапамагаць яму на сістэмнай і рэгулярнай аснове… Ураду трэба будзе вызначыць кола кампаній і ўзгадніць з імі памер штогадовых унёскаў у фонд. Акрамя таго, чакаю актыўнага ўдзелу ад тых асобаў, якія фактычна, валодаючы вялізнымі сродкамі, застаюцца ў цені».

Гэта выглядае як кішэнны фонд прэзідэнта Такаева і інструмент ператоку сродкаў ад назарбаеўскай групы да такаеўскай. Памяняўся кіраўнік і фінансавыя землякопы адразу выкапалі новае рэчышча, па якім пацякуць грошы. На сацыяльныя, як быццам, мэты.

Незразумелае пакуль пытанне – колькі сродкаў атрымаецца сабраць і які будзе механізм прымусу. Гэта ж ўнёскі ў фонд – не падаткі, якія ідуць у бюджэт. Хочаце прадаўжаць бізнэс – плаціце? З іншага боку, як можна вызначыць падатак на групу асобаў, якія ўзбагаціліся дзякуючы прыналежнасці да кіроўнага клана? Як адлучыць іх ад людзей, якія зрабілі грошы самі? Захаваўшы сістэму?

Цяжкая задача. Цудоўнае жыццё аўтарытарных краінаў у эпоху змены кіраўніцтва і народнай незадаволенасці. Такія выкідвае каленцы, што можна толькі рукамі развесці. Як пайшло крывое развіццё, так ужо і незразумела – як выпрастаць. У Расеі, дарэчы, таксама.

Тэлеграм-канал «Серпом По»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках