26 красавiка 2024, Пятніца, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што ў Беларусі найбольш падаражэла за год

Што ў Беларусі найбольш падаражэла за год

Сярод прадуктаў харчавання пазіцыя, якая вырасла ў цане больш чым у 2,5 разы.

Журналісты euroradio.fm паглядзелі свежую статыстыку Белстата і высветлілі, якія тавары больш за ўсё выраслі ў кошце са снежня 2020 года.

Белстат падвёў вынікі года і апублікаваў свежыя лічбы аб інфляцыі. У снежні яна склала 0,9 адсотка. Калі ж глядзець у гадавым вылічэнні, то паказчык выявіўся самым высокім з 2016 года - 9,97%.

Больш за ўсё за год падаражэлі прадукты: ажно на 11,4%. Сярод прадуктаў харчавання пазіцыя, якая вырасла ў цане больш чым у 2,5 разы. Гэта белакачанная капуста. Ды і агулам сельгаспрадукцыя ў рэкардсменах у росце коштаў летась.

Варта адзначыць, што многія прадукты, за коштамі на якія сочыць Белстат, належаць да сацыяльна значных. Амаль увесь 2021 год дзяржава рэгулявала іх кошты - устанаўлівала столь росту на месяц. Нягледзячы на гэта, большасць пазіцый усё ж падаражэла больш значна. Індэкс спажывецкіх цэн для сацыяльна значных тавараў склаў 9,1 адсотка.

Інфляцыя для нехарчовых тавараў склала 9,9 адсотка. Сярод іх таксама ёсць нямала пазіцый, якія падаражэлі больш як на 20% за год. А вось таго, што патаннела, зусім мала. Напрыклад, флэш-карты на 1,72%.

Паслугі падаражэлі менш за ўсё - на 7,6%. Тут найбольш падаражэлі карыстанне ліфтам і квіткі ў цырк.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках