26 красавiка 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША падрыхтавалі 18 сцэнараў на выпадак уварвання Расеі ва Украіну

13
ЗША падрыхтавалі 18 сцэнараў на выпадак уварвання Расеі ва Украіну

Пра гэта паведаміла намесніца дзяржаўнага сакратара ЗША Вікторыя Нуланд.

Злучаныя Штаты Амерыкі падрыхтавалі 18 сцэнараў на выпадак уварвання Расеі ва Украіну. Але пакуль не збіраюцца іх раскрываць.

Пра гэта паведамляе «РБК-Україна» са спасылкай на інтэрв'ю намесніцы дзяржсакратара ЗША Вікторыі Нуланд для Financial Times.

З яе слоў, ЗША гатовыя ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі, калі яна наважыцца на ўварванне.

«Я не збіраюся раскрываць 18 розных сцэнараў… Я проста скажу, што нашы перамовы, якія мы вядзем з нашымі хаўруснікамі, накіраваныя на тое, каб прычыніць вельмі востры боль і вельмі хутка, калі Расея зробіць гэты крок ва ўсякай форме», - адзначыла Нуланд.

Яна падкрэсліла, што дзверы для дыпламатычнага пошуку выхаду з сітуацыі адчыненыя, і на сёння Вашынгтон працуе над пісьмовымі адказамі на расейскія патрабаванні аб «гарантыях бяспекі».

«Мы хочам прадоўжыць размову. Мы мяркуем, што гэта трэба рабіць на аснове ўзаемнасці, у іх будуць крыўды, але ў нас таксама ёсць асцярогі. Мы мяркуем, што можам знізіць напружанасць і дабіцца пэўнага прагрэсу ў некаторых з гэтых пытанняў з дапамогай дыпламатыі», - дадала Нуланд.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках