19 сакавiка 2024, aўторак, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канец асноўнаму пастаўшчыку валюты ў Беларусі

23
Канец асноўнаму пастаўшчыку валюты ў Беларусі

Дэмакратычны свет заняў упэўненую і прынцыповую пазіцыю.

Арцём Чэрнікаў

Магутнае салігорскае прадпрыемства «Беларуськалій» на сённяшні дзень з'яўляецца крыніцай замежнай валюты для ўзурпатара. На 2019 год, кожная шостая тона калійных угнаенняў у свеце выпускалася менавіта на беларускім гіганце. Можна толькі ўявіць, наколькі маштабным быў бы даход ад гэтага прадпрыемства, калі б грошы пускаліся на карысць краіны, а не ў кішэні халуям і двоечнікам.

Але гаворачы пра «Беларуськалій» сёння, можна ўзгадаць толькі зношаныя музейныя экспанаты, якія кіраўніцтва прадпрыемства называе абсталяваннем. Куды ідуць сумленна заробленыя беларускімі працоўнымі грошы, застаецца толькі варажыць. Прыносячы вялікі прыбытак рэжыму, прадпрыемства з 2020 года пачало паступова здаваць пазіцыі. Чысты прыбытак за 2020 год упаў на 7,2% у адносінах да 2019-га і склаў толькі 580 тысяч беларускіх руб. Варта ўлічыць, што ў 2020 годзе Захад не займаў такую прынцыповую пазіцыю, як цяпер, і ўведзеныя санкцыі былі другасныя. Лічбы і інфармацыю аб кантрактах за 2021 год лукашысты баязліва хаваюць.

На сённяшні дзень дэмакратычны свет заняў упэўненую і прынцыповую пазіцыю: гандляваць з рэжымам - пагроза нацыянальнай бяспецы. Менавіта так літоўскі бок растлумачыў скасаванне кантракту, які быў заключаны яшчэ вясной 2018 года і меў на ўвазе перавозку калійных угнаенняў аб'ёмам 11 мільёнаў тон у год. Адным з пакупнікоў, якія выкарыстоўваюць літоўскія чыгункі для перавозкі, была нарвежская Yara.

Паўтара гады працягвалася іх гісторыя з «Беларуськаліем». Нягледзячы на ціск з боку беларускіх працоўных і праваабаронцаў, нарвежская кампанія настойліва заяўляла, што працягне закупляць угнаенні ў салігорскага прадпрыемства. Хутчэй за ўсё гэта залежала менавіта ад таго, што ў прамежках паміж сезонамі ўкладання кантрактаў вельмі цяжка знайсці новых пастаўшчыкоў. Тым больш, што Нарвегія не з'яўляецца чальцом ЕЗ. Цяпер, перад лютым, асноўным месяцам для тэндэраў і новых кантрактаў, Yara нарэшце заявіла аб спыненні супрацоўніцтва з «Беларуськаліем».

Гэта звязана і з тым, што Літва спыняе перавозку беларускіх угнаенняў праз свае чыгункі. А менавіта гэты шлях быў асноўным для закупкі паташу нарвежскім бокам. Гэтыя 2 ключавыя моманты павінны запусціць новы ланцужок гісторыі з «Беларуськаліем». Ёсць вялікая імавернасць таго, што прыкладу нарвежскай кампаніі рушаць услед і іншыя. Спасылаючыся на тое, што нават такая аўтарытэтная кампанія не рызыкуе мець справу з беларускім рэжымам і менавіта тады кошт пытання стане занадта важкім для беларускага рэжыму.

Таксама, калі калій пойдзе на продаж праз расейскія чыгункі, адаб'ецца на яго кошце. Што з'яўляецца яшчэ большым чыннікам для пакупнікоў гэтай прадукцыі.

З надыходам новай дэмакратычнай эпохі, упэўнены, што старыя кантракты не толькі адновяцца, але і будзе ўкладзеная вялікая колькасць новых. І з новым кіраўніцтвам краіны атрыманыя сродкі будуць сапраўды ісці на ўдасканаленне абсталявання і тэхнікі бяспекі працоўных. Бо нягледзячы на тое, што Yara заяўляла аб тым, што застаецца ў Беларусі для падтрымкі, бяспекі працоўных увесь час адбываюцца няшчасныя выпадкі і часта са смяротным зыходам, альбо з цяжкім траўмаваннем персаналу.

Праца шахцёра адна з самых небяспечных прац у свеце, а працаваць шахцёрам на старым абсталяванні раўназначна гульні ў рускую рулетку. 2022 год толькі пачаўся, а 11 студзеня адзін з працоўных ужо траўмаваны. На адзнацы 670 метраў пацярпеў машыніст горна-выемачных аўто. Таму важна таксама самім працоўным клапаціцца аб сваёй бяспецы і пры любым адхіленні ў абсталяванні неадкладна спыняць любыя працы. Кантракты кантрактамі, а жыццё нам дадзена адно.

Арцём Чэрнікаў, спецыяльна для тэлеграм-канала «Баста!»

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках