26 красавiка 2024, Пятніца, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На рамонт магілёўскага касцёла за два дні сабралі больш за $2400

1
На рамонт магілёўскага касцёла за два дні сабралі больш за $2400

Ураган сарваў дах з сабора.

За два дні на рамонт магілёўскага касцёла Успення Прасвятой Дзевы Марыі паступілі ахвяраванні на 6280 рублёў. Такую лічбу сайту catholic.by назваў біскуп Аляксандр Яшэўскі.

«Заўтра, 18 студзеня, мы сваімі ўласнымі сіламі будзем засцерагаць дах Магілёўскай катэдры ад снегу, часова накрываючы яго ДСП і руберойдам», — удакладніў ён.

Яшэўскі таксама падзякаваў парафіям у Будславе за перададзеныя лісты ДСП. Выказаў ён падзяку і экспэртам-альпіністам, якія могуць працаваць на вышыні, за хуткі пачатак працы.

Ён нагадаў, што юрыдычна ўласнікам касцёла з'яўляецца КУП ЖРЭА Ленінскага раёна Магілёва. Фактычна, яно і павінна праводзіць усе працы і несці выдаткі за іх.

Часовыя работы будуць праводзіцца на ўзгадненне з уласнікам і з яго дазволу.

Як паведамлялася, магілёўскі касцёл стаў ахвярай ураганнага ветру, які абрынуўся 14 студзеня на ўсходнюю Беларусь.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках