26 красавiка 2024, Пятніца, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Слуга народа» выпусціла заяву пра Парашэнку

55
«Слуга народа» выпусціла заяву пра Парашэнку

У партыі назвалі Мядзведчука «даўнім сябрам» экс-прэзідэнта Украіны.

Прапрэзідэнцкая партыя «Слуга народа», якая ў парламенце мае манабольшасць, 17 студзеня выпусціла заяву, прысвечаную вяртанню пятага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з працяглай замежнай паездкі.

Заяву апублікавала ў Telegram спікерка палітычнай сілы Юлія Палійчук, паведамляе gordonua.com.

«Сёння экс-прэзідэнт Пятро Парашэнка спрабаваў зрабіць зусім штучны скандал і справакаваць грамадзянскае супрацьстаянне - замест таго, каб цывілізавана і спакойна выканаць неабходныя працэдуры, якіх патрабуе закон. Яго задума сумнення не выклікае: праз палітызацыю справы, якая расследуецца адпаведнымі органамі асабліва ў юрыдычнай плоскасці, пазбегнуць якой-небудзь адказнасці за ўласныя дзеянні, ды яшчэ і зарабіць палітычныя дывідэнды», - гаворыцца ў заяве.

У «Слузе народа» назвалі дзеянні Парашэнкі «праявай ганебных звычак старой палітыкі» і заклікалі прадстаўнікоў партыі «Еўрапейская салідарнасць» «не ўдзельнічаць у палітычных спектаклях».

«Крыўдна, але іншы падазраваны паводле «вугальнай справе», спадар [народны дэпутат ад «Апазіцыйнай платформы - За жыццё Віктар] Мядзведчук прадэманстраваў больш упэўненасці ў сабе і вытрымкі, чым яго даўні таварыш спадар Парашэнка», - заявілі там.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках