26 красавiка 2024, Пятніца, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У нас поўна інструментаў для барацьбы!»

2
«У нас поўна інструментаў для барацьбы!»
Фота: Charter97.org

Проста трэба ўспомніць усё тое, чаму мы навучыліся.

Тэлеграм-канал «Баста!» падзяліўся меркаваннем чытача:

- У нас поўна інструментаў для барацьбы!

Мы ў кожным выпадку будзем прадаўжаць змагацца, але нам трэба прыгадаць усё тое, чаму мы навучыліся.

Памятайце, гучныя акцыі стоп-бензін, якія выдатна так палохалі ўлады з кожным падвышэннем цаны. Сутнасць была простай - у адзін і той жа час аўтааматары павінны былі пачаць запраўляць па два літры паліва на бензакалонках, расплачваючыся дробнымі купюрамі. Планавалася, што пасля аўтамабілі ўдзельнікаў акцыі калонамі праедуць цэнтральнымі вуліцамі гарадоў.

А не зусім далёкі 2017 год, калі ўсіх беларусаў аб'яднала ўвядзенне дэкрэта аб дармаедах. З таго моманту людзі пачалі разумець, што праблема суседа непасрэдна датычыцца і яго. Да людзей, якія не хацелі працаваць на рэжым, далучыліся практычна ўсе. Ніхто не застаўся абыякавым. Гэта нашы парасткі салідарнасці, да якой мы ўсё ж прыйдзем.

Ну і вядома ж гучны 2020 год, які нас навучыў адразу некалькім новым інструментам: самыя масавыя пратэсты ў гісторыі Беларусі, стачкі практычна на ўсіх буйных прадпрыемствах і вера ў тое, што мы пераможам.

Важна не страціць гэтыя навыкі і замацаваць іх. Мы не здаемся, а нарошчваем сілы і веды. Мы абавязкова пераможам.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках