26 красавiка 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Беларусі ў РФ пацвердзіла шпіталізацыю Сямашкі

15
Амбасада Беларусі ў РФ пацвердзіла шпіталізацыю Сямашкі

У яго адбыўся сардэчны прыступ.

У Маскве шпіталізаваны беларускі амбасадар Уладзімір Сямашка. Як удакладняецца, у яго адбыўся сардэчны прыступ.

Інфармацыю аб шпіталізацыі пацвердзілі ў беларускай амбасадзе ў Маскве.

«Цяпер пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка сапраўды знаходзіцца ў медычнай установе Масквы на абследаванні. Яго стан здавальняючы і асцярог не выклікае. У найбліжэйшыя дні амбасадар пачне працаваць у дыпмісіі», — паведамляе беларуская дыпламатычная місія.

Як піша «Московский комсомолец», Сямашка быў шпіталізаваны з сардэчным прыступам. Удакладняецца, ціск 72-гадовага дыпламата дасягаў 180/110 і нават большых значэнняў, а пасля лекары звярнулі ўвагу на пачашчэнне працы перадсэрдзяў. Ён быў своечасова дастаўлены ў медыцынскую ўстанову, што дазволіла выключыць рызыку інсульту.

«Стан Сямашкі ацэньваецца як сярэдняга цяжару», сцвярджае выданне.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках