26 красавiка 2024, Пятніца, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля поспеху «Гульні ў кальмара» Netflix выпусціць яшчэ 25 карэйскіх серыялаў

1
Пасля поспеху «Гульні ў кальмара» Netflix выпусціць яшчэ 25 карэйскіх серыялаў

Серыял «Гульня ў кальмара» ўстанавіў рэкорд для Netflix.

Пасля гістарычнага поспеху свайго карэйскага серыяла "Гульня ў кальмара" кампанія Netflix запланавала запуск яшчэ 25 карэйскіх серыялаў, паведамляе Variety.

«Мы працягнем інвеставаць у творчую экасістэму Карэі і разам працягнем паказваць свету, што «Зроблена ў Карэі» азначае «Зроблена добра», - сказаў Дон Канг, віцэ-прэзідэнт Netflix у кантэнце ў Карэі.

З 2016 да 2021 года Netflix запусціў больш за 130 карэйскіх фільмаў. Вядома, што ў пачатку 2021 года Netflix інвеставаў амаль $500 млн у карэйскі кантэнт. Якую суму выдадуць сёлета, пакуль невядома.

У серыю новых карэйскіх серыялаў Netflix увойдуць серыял пра зомбі «Мы ўсе мёртвыя», драма пра жаночае сяброўства «Трыццаць дзевяць» і баявік «Сеульскі драйв», сюжэт якога разгортваецца на фоне Алімпійскіх гульняў 1988 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках