26 красавiка 2024, Пятніца, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не дарма ходзяць чуткі пра цяжкую хваробу Лукашэнкі»

12
«Не дарма ходзяць чуткі пра цяжкую хваробу Лукашэнкі»

Усё занадта супярэчліва ў галаве тырана.

Чаму аднойчы Лукашэнка надумаў пайсці супраць светлай місіі служэння народу Беларусі мы гадаць не будзем. Проста параўнаем. У народа ёсць план: большасць жадае зняць дыктатара з пасады. Які план у Лукашэнкі? Ён размыты і «шматвектарны»: памяняць Канстытуцыю і «не отдать любимую», паабяцаць свабодныя выбары ці прызначыць Качанаву пераемніцай ці жанчыне не месца ў палітыцы… Усё занадта супярэчліва, не дарма ходзяць чуткі пра цяжкую хваробу Лукашэнкі, піша тэлеграм-канал «Люстэрка ўлады».

Небяспечна тое, што пакуль дыктатар будзе гуляцца ў сцэнары, народу ў Беларусі не застанецца. Высокакваліфікаваныя кадры з найбольш перспектыўных і сучасных галін ужо пакінулі краіну, нехта сядзіць у турме. Колькасць працоўных на прадпрыемствах прамысловасці таксама скарачаецца. Таму што да асабліва эканамічных фактараў (а мы ўжо пісалі, што ў такім адміністрацыйна-камандным фармаце, які зараз у Беларусі, ніякага эканамічнага цуду не дасягнуць, старое б захаваць), дадаліся палітычныя рэпрэсіі. Гэта, вядома, уплывае ўжо на ўсю эканоміку краіны. Няма працоўных - асядае вытворчасць - няма прадукцыі - няма чаго прадаваць - няма грошай. І ніякая Канстытуцыя гэта не выправіць.

Больш незразумелая сітуацыя з пераследам людзей за тое, што яны вясной 2020 года падтрымалі або аддавалі свае подпісы за Бабарыку, Цапкалу, Ціханоўскую. Гэта значыць, людзі дзейнічалі ў рамках устаноўленых правілаў для абрання прэзідэнта, не парушалі заканадаўства краіны. А цяпер становяцца аб'ектам для выкарыстання карных законаў. Зрэшты, не дзіўна, усё гэтак жа ў рамках арэляў «шматвектарнасці» ў галаве тырана.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках