26 красавiка 2024, Пятніца, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі: Пазыкі давядзецца аддаваць, інакш – дэфолт

20
Экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі: Пазыкі давядзецца аддаваць, інакш – дэфолт

Варыянтаў у рэжыму, мякка кажучы, няшмат.

Беларусь выплаціць дзяржаўныя пазыкі ў 2022 годзе на 10,459 мільярда беларускіх рублёў у эквіваленце.

Мінфін паведамляе, што на выплату дзяржпазыкі накіруюць 6,936 мільярда рублёў (2,453 мільярда даляраў), на яе абслугоўванне – 3,522 мільярда рублёў, або 1,246 мільярда даляраў. Сумарныя выплаты павінны скласці 3,698 мільярда даляраў.

Больш за тое, дзяржава абавязалася выканаць гарантыі ўраду ў крэдытах, выдадзеных беларускімі банкамі і замежнымі крэдыторамі на суму 257,9 мільёна даляраў.

Каму больш за ўсё выплаціць Беларусь сёлета?

Расея павінна атрымаць 3,343 мільярда рублёў, або 1,182 мільярда даляраў, выплаты ў аблігацыях на ўнутраным рынку павінны скласці 2,486 мільярда рублёў, або 879,2 мільёна даляраў, банкам Кітая належыць 1,653 мільярда рублёў, або 584,5 мільёна даляраў, у крэдытах 1,127 мільярда рублёў, або 398,6 мільёна даляраў, у крэдытах МБРР трэба заплаціць 483,1 мільёна рублёў, або 170,8 мільёна даляраў, у аблігацыях на знешніх рынках – 1,285 мільярда рублёў, або 454,4 мільёна даляраў.

Сукупная дзель крэдытных выплатаў на карысць Расеі, ЕФСР і Кітая ацэньваецца на 58,5%.

Дзе браць грошы на выплату пазык? Пра гэта журналісты sn-plus.com паразмаўлялі з былым кіраўніком Нацбанка Станіславам Багданкевічам.

– Выплаты чакаюцца крыху вышэйшыя, чым летась – тады яны склалі 3,4 мільярда даляраў. Калі Расея вылучыць крэдыт 3,5 мільярда, тады і выплацім новым крэдытам старыя пазыкі. Калі ж не дасць, то будзе цяжка.

– Наколькі вялікія шанцы на атрыманне 3,5-мільярднага крэдыту ад Расеі?

– Міністр фінансаў заяўляў, што нам патрабуецца крэдыт 3,5 мільярда; такую суму ніхто не дасць, акрамя Расеі і Еўразійскага фонду развіцця. Выглядае на тое, што калі Пуцін падтрымлівае Лукашэнку, то дасць, я аптыміст.

– А калі Расея адмовіць, тады як выкручвацца будзем?

– Тады будзе вялікая праблема. У выніку варта заціснуць паясы, менш есці – упадзе ўзровень жыцця. Але пазыкі трэба выплачваць, а не выплацім – адбудзецца дэфолт.

Беручы да ўвагі, што ў нас ёсць 43 тоны золата ў рэзерве, 8 мільярдаў складаюць золатавалютныя запасы – гэтыя грошы пойдуць на аплату пазык. Краіна стане бяднейшай, але дэфолту можна ўнікнуць.

Раней мы бралі крэдыты, рэалізуючы каштоўныя паперы Мінфіна – на ўнутраным рынку, на расейскім рынку, праз Лонданскую біржу. Але заходні рынак для Беларусі ўжо закрыты. А гэта крэдыт вельмі дарагі, непажаданы.

Думаю, галоўнае наступства – пагаршэнне ўзроўню жыцця. Праз санкцыі мы не зможам прадаць столькі калійных соляў, як летась. Цяжкасці будуць.

– А іншыя крыніцы крэдытавання, акрамя Расеі, у нас ёсць?

– Раней Кітай даваў крэдыты. Але – толькі звязаныя: гэта грошы, якія накіроўваюцца на аплату прадукцыі, якая паступае з Паднябеснай. А паколькі крэдыты звязаныя, іх нельга выкарыстоўваць на іншыя мэты.

Мяркую, Беларусь чакаюць вялікія цяжкасці. Калі Расея не возьме на сябе ўсе выдаткі, якія ўзніклі праз цяперашняе неэфектыўнае кіраванне эканомікай і заўтрашняе ўзмацненне заходніх санкцый, якія запрацуюць напоўніцу з сакавіка – красавіка, пасля заканчэння старых кантрактаў, давядзецца вельмі туга.

– Ці можна прагназаваць маштабы падзення жыццёвага ўзроўню? Ці занадта шмат невядомых?

– Трэба пачакаць. Мы бачым, што Расея ўвесь час пакрывае нашы выдаткі, выкліканыя санкцыямі, звязанымі з імпартам-экспартам, – Расея пакрывае ўсё дзеля таго, каб утрымаць Беларусь у сферы свайго ўплыву, захаваць палітычны рэжым.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках