26 красавiка 2024, Пятніца, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі хочуць да траўня падоўжыць рэжым НС на мяжы з Беларуссю

1
У Латвіі хочуць да траўня падоўжыць рэжым НС на мяжы з Беларуссю

Рэжым надзвычайнай сітуацыі ўвялі ў жніўні праз сітуацыю з мігрантамі.

У Латвіі хочуць падоўжыць рэжым надзвычайнай сітуацыі ў прымежных з Беларуссю раёнах і Даўгаўпілсе да траўня, паведамляе zerkalo.io са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва Leta. З такой прапановай выступае МУС гэтай краіны. Рэжым НС увялі ў жніўні мінулага года праз сітуацыю з мігрантамі на мяжы з Беларуссю. Тым часам у Літве раней заявілі, што не будуць прадаўжаць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю.

У МУС Латвіі ўдакладняюць, што з 10 жніўня мінулага года да 20 студзеня гэтага года ўдалося не ўпусціць у краіну 4962 мігрантаў. Пры гэтым ахвотных незаконна перайсці мяжу прыкметна прыбавілася з 13 снежня мінулага года, з гэтай даты патрапіць у краіну такім чынам спрабавалі 2043 чалавекі.

Як паведамляе Leta, у МУС тлумачаць гэты скачок тым, што мігранты змянілі тактыку, яны сталі перамячацца невялікімі групамі ад трох да 12 чалавек у розны час і праз розныя адрэзкі мяжы.

Міністэрства паказвае, што прагназаванае фінансаванне на тры месяцы гэтага года для кампенсацыі дадатковых выдаткаў на прадаўжэнне надзвычайнай сітуацыі складае 3,888 мільёна еўра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках