26 красавiка 2024, Пятніца, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канец эпохі абяцаных мільярдаў

1
Канец эпохі абяцаных мільярдаў

Некалькі слоў пра тое, як «патаннелі» сябры беларускага дыктатара.

«Беларусь і Індыя ў найбліжэйшыя гады маюць намер нарасціць тавараабарот да мільярда даляраў», «Беларусь разлічвае павялічыць тавараабарот з Турцыяй да мільярда даляраў». Гэтыя загалоўкі ў апошнія гады ўсё часцей выклікалі сумную ўсмешку, піша «Салідарнасць».

Галоўным чынам праз тое, што ў многіх выпадках заканчваліся гэтыя абяцанні дасягнуць у тавараабароце запаветнага «мільярда, а то і трох» поўным правалам для беларускага рэжыму.

Але сёння не засталося месца і самай сумнай усмешцы. Больш ніхто не мае намеру і не разлічвае на гандаль з дзевяццю нулямі. У нашы дні ў навінах пануюць зусім іншыя лічбы. Вось, напрыклад паведамленне аб візіце ў Менск дэлегацыі з Рэспублікі Тыва (цытуецца па БелТА):

- Улічваючы невялікую шчыльнасць насельніцтва і значную адлегласць (амаль 5000 км), узровень тавараабароту Беларусі і Рэспублікі Тыва вылічаецца пакуль у тысячах даляраў ЗША. За 2020 год ён склаў блізу $275 тысяч, за студзень - лістапад 2021-га - $47,5 тысячы.

Дарэчы, навіна аб гасцях з Усходняй Сібіры паказальная яшчэ адным красамоўным момантам. Усохлі не толькі спадзяванні на мільярды, але і сама геаграфія знешніх кантактаў. Настолькі, што шматвектарнасць праўладная прэса, якая растае на вачах, вымушана маскіраваць пад такімі загалоўкамі: «Лукашэнка ў новым годзе працягвае практыку сустрэч з кіраўнікамі расейскіх рэгіёнаў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках