26 красавiка 2024, Пятніца, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажарныя, якія страйкавалі ў Казахстане, дамагліся свайго

Пажарныя, якія страйкавалі ў Казахстане, дамагліся свайго

Ім павысілі заробак.

У Казахстане работнікі-страйкоўцы падраздзялення прадпрыемства «БатысСервисПлюс», што надае паслугі ў супрацьпажарным абслугоўванні кампаніі «Интергаз Центральная Азия» («дочка» «КазТрансГаза») у Атыраўскай вобласці, паведамілі 22 студзеня, што іх патрабаванні часткова выкананы. Яны спынілі пратэст, паведамляе «Радио Аззатык».

Пажарны «БатысСервисПлюс» Салімбай Жубангаліеў кажа, што ўвечары ў пятніцу да супрацоўнікаў, якія выйшлі на страйк, прыбыла кіраўніцтва «Интергаз Центральная Азия», яно правяло сход з калектывам. Са слоў Жубангаліева, працаўнікам, якія казалі, што атрымліваюць на рукі 60-65 тысяч тэнге, не ўдалося дамагчыся павышэння заробку ўдвая.

- Заробак нам падвысяць на 30 адсоткаў. Мы патрабавалі павысіць да 120 тысяч тэнге, працадаўца сказаў, што не можа плаціць такія грошы. Мы перагаварылі і падпісалі пагадненне. Увечары прыступілі да працы, - сказаў Жубангаліеў Азатыку.

«БатысСервисПлюс» мае пажарныя падраздзяленні ў Атыраўскім, Кульсарынскім, Індэрскім, Курмангазінскім і Ісатайскім раёнах. У кожным працуюць па 17 чалавек. Дзяжурства ажыццяўляе брыгада ў складзе начальніка, кіроўцы машыны і двух пажарных.

Кампанія «Интергаз Центральная Азия» створаная ў 1997 годзе, яна займаецца эксплуатацыяй і тэхнічным абслугоўваннем газатранспартнай сістэмы ў Казахстане. У 2018 годзе пастановай урада Казахстана «Интергаз Центральная Азия» атрымала статус нацыянальнага аператара ў магістральным газаправодзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках