26 красавiка 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Telegraph: Брытанія падтрымлівае адключэнне Расеі ад SWIFT

3
Telegraph: Брытанія падтрымлівае адключэнне Расеі ад SWIFT

Меры будуць прынятыя ў выпадку расейскага «ўварвання» ва Украіну.

Вялікабрытанія можа падтрымаць «ядравы» сцэнар адключэння Расеі ад міжбанкаўскай сістэмы перадачы інфармацыі аб плацяжах SWIFT, піша The Telegraph.

Паводле звестак крыніц выдання, блізкіх да прэм'ер-міністра Барыса Джонсана, ён «асцерагаецца, што некаторыя з сусветных лідараў могуць недаацаніць пагаршэнне сітуацыі на Украінскай мяжы або цалкам або не зусім асэнсаваць рызыкі з боку агрэсіўна настроенай Расеі». На думку кіраўніка ўрада, магчымыя санкцыі «не могуць выключаць» «Паўночную плынь — 2». Джонсан плануе абмеркаваць з лідарамі G7 фармаванне «санкцыйнай кааліцыі» і намеціць мэтавыя санкцыі супраць расейскіх грамадзян.

Раней Bloomberg са спасылкай на крыніцу паведаміла, што ўлады Вялікабрытаніі даручылі супрацоўнікам МЗС быць гатовымі да пераходу на крызісны рэжым працы праз сітуацыю вакол Украіны. Гэта будзе азначаць пераразмеркаванне абавязкаў кіроўных супрацоўнікаў Форын-офіса. Пры такім сцэнары яны засяродзяць сваю дзейнасць, між іншым, на распрацоўку санкцый. Паводле звестак The Telegraph, брытанскія ўлады ўжо пачалі разглядаць варыянты эканамічных санкцый.

МЗС каралеўства ўважае сітуацыю вакол Украіны ключавой для сваёй палітыкі, паведамляў прадстаўнік ведамства. У суботу міністэрства заявіла, што ў яго ёсць інфармацыя аб планах Масквы паспрыяць прыходу да ўлады на Украіне «прарасейскага лідара».

Адключэнне ад SWIFT некаторыя замежныя СМІ называлі ў ліку магчымых санкцый, якія заходнія краіны плануюць увесці супраць Масквы ў выпадку ўварвання ва Украіну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках