«Лебедзь» у самалёце Лукашэнкі
8- 23.01.2022, 22:46
- 110,352
З'явіўся новы сведка паводле справы аб захопе Ryanair?
Лукашэнка пачаў распрацоўваць план атрымання кампенсацыі за санкцыі, звязаныя з «рэйсам Пратасевіча». Асяроддзе будзе спасылацца на расследаванне ІКАО, якое не пацвердзіла наўпроставую віну беларускага боку ў рамках акта пірацтва, піша тэлеграм-канал CYNIC.
На «дзіркі» ў расследаванні Менск натуральна заплюшчвае вочы. Аднак, такая ініцыятыва для некаторых насельнікаў Палаца здаецца даволі рызыкоўнай.
Мяркуюць, што «амерыканская справа» з'яўляецца далёка не апошняй. Альтэрнатыўныя пераможныя пазовы могуць быць звязаныя з усімі краінамі, чые грамадзяне знаходзіліся на борце злашчаснага рэйса.
У Менску ходзяць чуткі, што, апроч дыспетчара, з'явіўся другі сведка, які ўжо паспеў падаць звесткі заходняму боку.
Менск мяркуе, што ў выпадку падачы пазову аб кампенсацыі за санкцыі ў адзін момант адбудзецца «стрэл» з розных бакоў. Так, выявяцца звесткі, якія падалі сведкі [далёка не ўсе факты апублікаваныя].
Еўрапейскі і амерыканскі бакі могуць запусціць адзін з варыянтаў міжнародных пазоваў [кейс авіяпірацтва і дзяржаўнага тэрарызму] адразу ж пасля спробы Лукашэнкі «аштрафаваць» Захад за «беспадстаўныя санкцыі».
Як кажуць заходнія калегі, пакуль самалёт звязаць асабіста з Лукашэнкам у юрыдычнай плоскасці не атрымліваецца, аднак ёсць варыянт аб'яднання некалькіх «кейсаў» [катаванні, палітычныя забойствы, справа «Метро» і г.д.) для атрымання патрэбнага эфекту да «дзяржавы-тэрарысткі».