26 красавiка 2024, Пятніца, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банк Расеі прыпыніў куплю валюты праз падзенне рубля і рынкаў

15
Банк Расеі прыпыніў куплю валюты праз падзенне рубля і рынкаў

Экспэрты адзначаюць, што фактар геапалітыкі вельмі моцны.

У панядзелак раніцай на расейскім фондавым рынку зноў пачалося падзенне, а рубель максімальна з восені 2020 года патаннеў да даляра, паведамляе ВВС.

Цэнтрабанк адказаў на гэта прыпыненнем пакупкі валюты. Усё гэта адбываецца на фоне заяў NATO аб узмацненні прысутнасці ва Усходняй Еўропе ў адказ на пагрозу ўварвання Расеі ва Украіну.

Да 15:30 па Менску 24 студзеня рублёвы індэкс Масбіржы ўпаў да 3223 пунктаў (на 6,3% да ўзроўню папярэдняга закрыцця), а даляравы РТС упаў на 8,3% – ніжэй за 1300 пунктаў.

Даляр падняўся вышэй за 79 рублёў упершыню з лістапада 2020 года, а курс еўра перавысіў 89 рублёў - упершыню з 20 ліпеня.

Таннеюць і акцыі найбуйнейшых расейскіх кампаній: паперы Ашчадбанка гублялі да 6,8%, «Нарнікеля» – 5,4%, «Газпрома» – 8,2%.

Папярэдняе буйное падзенне на расейскім фондавым рынку адбылося 18 студзеня: у той дзень ён перажыў самае сур'ёзнае падзенне з сакавіка 2020 года і страціў увесь рост мінулага года.

Падзенню папярэднічалі перамовы Расеі з ЗША і NATO аб структуры бяспекі ў Еўропе, якія не далі выніку.

Пастанова ЦБ

Банк Расеі на фоне падзення рынку ў панядзелак пастанавіў не набываць замежную валюту ў рамках бюджэтнага правіла. У 2022 годзе расейскі бюджэт фармуецца з разліку кошту нафты $44,2 за барэль.

Калі рэальныя кошты нафты вышэйшыя за гэты паказчык, то «звышдаходы» ідуць у рэзервы. Каб яны туды патрапілі, ЦБ штодня закупляе валюту для міністэрства фінансаў - так фактычна працуе бюджэтнае правіла. Яно дапамагае прадухіліць умацаванне рубля пры высокіх коштах нафты.

У студзені 2022 года ў Расеі супрацьлеглая сітуацыя: рубель таннее, а нафта даражэе. ЦБ фактычна прыпыніў пакупкі, каб не націснуць дадаткова на рубель. Рэгулятар не ўказаў, калі адновіць пакупку.

У студзені ЦБ збіраўся накіраваць на куплю валюты 585,9 млрд рублёў, а штодня рэгулятар збіраўся купляць валюту і золата на 36,6 млрд рублёў.

Аналітыкі канстатуюць, што асноўная прычына падзення зноў у геапалітычнай напружанасці.

«Ініцыятыва зноў за прадаўцамі: фактар геапалітыкі вельмі моцны, і відаць, як ён палохае ўдзельнікаў таргоў. Больш за ўсё інвестараў насцярожвае магчымасць новых санкцый у дачыненні да фінансавай сістэмы Расеі ў выпадку, калі канфлікты каля найбліжэйшых межаў абвострацца», – піша ў сваёй справаздачы старэйшы трэйдар КК «Альфа-Капітал» Уладзіслаў Сілаеў.

Экспэрты АТОН у сваёй справаздачы падкрэсліваюць, што геапалітычную напружанасць не ўдалося згладзіць пасля сустрэчы кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, таму рынкі прадаўжаюць падаць.

Аналітыкі «Райффайзенбанка» таксама вінавацяць у падзенні рынку і рубля супярэчнасці паміж краінамі, аднак мяркуюць, што ў сур'ёзныя санкцыі супраць Расеі мала хто верыць.

«Пакуль, мяркуючы па ўсім, інвестары, якія вераць у больш неспрыяльныя сцэнары, усё ж застаюцца ў меншасці – на наш погляд, у курсе рубля цяпер «улічаны» сцэнар мяккіх санкцый (не прадугледжвае істотных забаронаў для банкаў і кампаній)», – гаворыцца ў аналітычным паведамленні банка.

Яшчэ адзін фактар, які негатыўна ўплывае на рынак акцый не толькі ў Расеі, але і ва ўсім свеце, – будучае пасяджэнне Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША ў ключавой стаўцы.

«Цяпер рынак чакае 3/4 павышэння базавай стаўкі ў 2022 годзе з крокам 25 базавых пунктаў. Больш жорсткая рыторыка амерыканскага цэнтрабанка можа прывесці да далейшага зніжэння попыту на рызыкоўныя актывы», – прагназуе галоўны аналітык ПСБ Дзмітрый Манастыршын.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Пяскоў у панядзелак звязаў падзенне на расейскіх рынках з агульным становішчам рынкаў на сусветных арэнах, якія знаходзяцца на стадыі «глыбокага песімізму».

«Прычым чым раней нашы апаненты спыняць правакацыйныя і істэрычныя дзеянні, тым раней адбудзецца зніжэнне песімістычнага настрою», – заявіў ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках