26 красавiка 2024, Пятніца, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі страцілі расейскія алігархі за месяц праз сітуацыю вакол Украіны

2
Стала вядома, колькі страцілі расейскія алігархі за месяц праз сітуацыю вакол Украіны

Размова ідзе пра дзясяткі мільярдаў даляраў.

Агульнае багацце 104 расейскіх мільярдэраў з 20 снежня 2021 годад 25 студзеня 2022 года скарацілася на $27, 9 млрд праз сітуацыю вакол Украіны, падлічыў Forbes.

Падзенне фондавых індэксаў на фоне напружанасці адбілася на багацці найбагацейшых бізнэсоўцаў Расеі. Паводле звестак Forbes, за месяц багацце скарацілася ў 76 з 104 мільярдэраў, і дзесяць з іх страцілі больш за мільярд даляраў.

Найбольшыя страты ў асноўнага ўладальніка "Новатэка" і "Сібура" Леаніда Міхельсана. Яго багацце скарацілася на $2,1 млрд (да $25,5 млрд). На другім месцы - чалец савета дырэктараў "Новатэка" і "Сібура" Генадзь Цімчанка, багацце якога знізілася на $1,9 млрд (да $22,8 млрд).

Далей у гэтым спісе Forbes ідуць:

Сэнатар Сулейман Керымаў, чыя сям'я кантралюе “Полюс” (мінус $1,8 млрд, цяпер стан $13,1 млрд);

Асноўны ўладальнік "Поўначсталі" Аляксей Мардашоў ($-1,7 млрд, $24,5 млрд);

Заснавальнік Arrival Дзяніс Свярдлоў ($-1,6 млрд, $1,9 млрд);

Уладальнік СВЭК і “Еўрахіма” Андрэй Мельнічэнка ($-1,5 млрд, $23,9 млрд);

Заснавальнік TCS Group Алег Цінькоў ($-1,43 млрд, $5,4 млрд);

Кіраўнік ММК Віктар Рашнікаў ($-1,3 млрд, $11,3 млрд);

Саўладальнік LetterOne і "Альфа Груп" Міхаіл Фрыдман ($-1,12 млрд, $13,9 млрд);

Кіраўнік і асноўны ўладальнік “Нарыльскага Нікеля” Уладзімір Патанін ($-1,1 млрд, $25,5 млрд).

У прапарцыянальным вылічэнні больш за іншых скарацілася багацце заснавальніка Arrival Дзяніса Свярдлова, каціроўкі вытворцы электрамабіляў упалі на 46%. На другім месцы ў гэтым спісе заснавальнік "Яндэкса" Аркадзь Валож (багацце скарацілася на 26%, мінус $600 млн, да $1,7 млрд). Замыкае тройку заснавальнік Цінькоф Банка Алег Цінькоў, які, паводле падлікаў Forbes, ён страціў 21% свайго багацця.

Курс даляра на Масбіржы перавышаў адзнаку 79 рублёў. Для амерыканскай валюты гэта максімум ад лістапада 2020 года. Курс еўра перавышаў адзнаку 89 рублёў. Зніжаецца індэкс Масбіржы, страчваюць у кошце і акцыі буйных расейскіх кампаній.

Галоўнай прычынай таго, што адбываецца, на думку аналітыкаў, могуць быць сітуацыя вакол Украіны і геапалітычныя змены. Раней Дзярждэпартамент ЗША распарадзіўся эвакуаваць сем'і амерыканскіх дыпламатаў з Украіны з-за "пагрозы вайсковых дзеянняў з боку Расеі". Таксама NАТО абвясціла аб павелічэнні сваёй прысутнасці на тэрыторыі Усходняй Еўропы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках