26 красавiка 2024, Пятніца, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вайскоўцы адкрылі агонь па польскіх памежніках

72
Беларускія вайскоўцы адкрылі агонь па польскіх памежніках

Страляніна вялася з даўгарульнай зброі.

Памежная служба Польшчы 26 студзеня заявіла, што ўначы беларускія памежнікі адкрывалі агонь.

«Уначы на ўчастку Чарэмшына беларускія салдаты некалькі разоў убачыўшы польскі патруль стралялі з даўгарульнайзброі», — напісана на твітэр-старонцы Памежнай службы Польшчы.

Таксама там паведамілі, што 25 студзеня мяжу з Польшчай спрабавалі незаконна перасекчы 12 чалавек.

Раней стала вядома, што беларускім памежнікам дазволілі страляць без папярэджання ў выпадку пагрозы жыццю пасля нібыта спробы захопу беларускага вайскоўца польскімі сілавікамі. Аб гэтым заявіў кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта (ДПК) Анатоль Лапо 24 студзеня ў эфіры дзяржтэлеканала "Беларусь 1".

«Я даў каманду без прамаруджвання выкарыстлоўаць зброю», — сказаў ён.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках